Дамінік Дзінга - футбаліст мінскага "Дынама"

15.02.2020

Трансферныя навіны клуба.

 

 

 

 

21-гадовы сербскі абаронца «Урала» Дамінік Дзінга будзе выступаць за мінскае «Дынама» на правах арэнды да канца сезона-2020.

 

 

Дамінік - ураджэнец горада Нові-Сад, а першым клубам футбаліста стаў «Хайдук» з горада Кула. Улетку 2014-га года перайшоў у маладзёжную каманду «Вайводзіна» (удзельнік сербскай Суперлігі) з роднага горада, а праз год дэбютаваў ўжо за асноўны склад клуба ў матчы кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА.

Вясной 2016-га года серб адправіўся ў «Урал», дзе адгуляў 29 матчаў.

 

 

Да пераходу ў мінскае «Дынама» футбаліст на правах арэнды выступаў за белградскі «Партызан».

 

 

Таксама Дамінік Дзінга выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі і з'яўляўся капітанам зборнай U-17.


Мы вітаем Дамініка ў складзе мінскага «Дынама» і жадаем яму поспеху ў футболцы нашага клуба!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах