Мікіта Капленка пакідае "Дынама"

16.01.2020

"Дынама" скасавала кантракт з Капленкам.

 

 

 

 

Па пагадненні бакоў скасаваны кантракт з паўабаронцам мінскага «Дынама» Мікітам Капленкам.

Мікіта з'яўляецца выхаванцам дынамаўскай Акадэміі, у складзе дублюючага складу ў 2014-м годзе стаў чэмпіёнам Беларусі. За асноўны склад дэбютаваў у 2016-м годзе. За гэты час прыняў удзел у 88-мі матчах, у якіх зарабіў пяць выніковых балаў (2+3).

ФК «Дынама-Мінск» дзякуе Мікіту Капленку за супрацоўніцтва і жадае далейшых поспехаў у прафесійнай кар'еры.

 

 

Тэгі: Трансфер

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах