Найлепшы гулец 2019 года.

30.12.2019

Падведзены вынікі апытання на званне найлепшага гульца 2019 года.

 

 

 

 

 

Комплекснае апытанне на званне найлепшага гульца мінскага «Дынама» у 2019 годзе завершана. Яно складалася з трох этапаў:

1. Апытанне сярод работнікаў клуба і трэнерскага складу дынамаўскай акадэміі (34 чалавекі).

2. Апытанне сярод спартовых журналістаў Беларусі (55 чалавек).

3. Апытанне сярод заўзятараў (896 чалавек).

 

 

Самы час падвесці вынікі. За першыя два этапы кожны з футбалістаў, які трапляў у тройку апытванага рэспандэнта атрымліваў балы: 3 - за першае, 2 - за другое і адзін бал за трэцяе месца. Такім чынам, тройка першага этапа выглядае наступным чынам:

 

 

Тройка другога этапа апытання выглядае наступным чынам:

 

 

На афіцыйнай старонцы «Дынама-Мінск» у сацыяльнай сетцы «ВК» прайшло галасаванне сярод заўзятараў.

 

 

Нагадаем, сістэма налічэння балаў наступная: 1 - 12 балаў, 2 - 10 балаў, 3 - 8 балаў, 4 - 7 балаў, 5 - 6 балаў і гэтак далей.


Такім чынам, вынікі комплекснага апытання выглядаюць наступным чынам:

1. Максім Плотнікаў - 36 балаў (12 + 12 + 12).

2. Дзмітры Біланог - 30 балаў (10 + 10 + 10).

3. Ягор Зубовіч - 22 балы (8 + 8 + 6)
.

 

 

Найлепшым гульцом мінскага «Дынама» у 2019 годзе стаў МАКСІМ ПЛОТНІКАЎ.

 

 

Мы дзякуем усім, хто дапамог нам зрабіць выбар і прыняў удзел у апытанні.

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах