Мінскае "Дынама" падаўжае супрацоўніцтва з Ксенафонтавым.

19.12.2019

Аляксандр Ксенафонтаў застаецца ў нашым клубе.

 

 

 

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» працягнуў кантракт з Аляксандрам Ксенафонтавым.

 

Аляксандр - выхаванец дынамаўскай акадэміі, куды трапіў у васьмігадовым узросце (першы трэнер - Станіслаў Пармонаў). З'яўляецца двухразовым чэмпіёнам юнацкага першынства краіны (ўзроставыя катэгорыі U-16, U-17), у мінулым сезоне разам з дублюючым складам стаў чэмпіёнам Беларусі.

 

У асноўным складзе Ксенафонтаў дэбютаваў мінулым летам - паўабаронца выйшаў у «старце» дынамаўскага дэрбі, якое прайшло ў Брэсце (адгуляў 60 хвілін). У сезоне-2019 Аляксандр прыняў удзел у шасці матчах, у якіх адзначыўся адным голам (кубкавы матч супраць «Граніта»). У 2019 годзе паўабаронца дэбютаваў за маладзёжную зборную Беларусі, у складзе якой прыняў удзел у трох гульнях.

 

Віншуем Аляксандра і жадаем яму поспехаў у складзе роднага клуба.

 

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах