Міхаіл Казлоў - футбаліст мінскага "Дынама"

17.12.2019

Трансферныя навіны клуба.

 

 

 

 

 

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 29-гадовы паўабаронца Міхаіл Казлоў.

 

 

Міхаіл з'яўляецца выхаванцам магілёўскай школы СДЮШАР-7, а ў 16 гадоў падпісаў свой першы кантракт з футбольным клубам «Днепр». У дарослым футболе Казлоў дэбютаваў восенню 2009-га года, выйшаўшы на замену ў кубкавым матчы супраць мінскага «Дынама» (адгуляў 80 хвілін, «Днепр» саступіў з лікам 0:3).

 

 

У складзе магілёўцаў паўабаронца прыняў удзел у 121-м матчы, у якіх зарабіў 5 выніковых балаў (2+3). Разам з «Дняпром» у 2009-м годзе заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату краіны.

У 2015-м годзе Казлоў пераехаў у Віцебск, дзе выступаў да завяршэння бягучага сезону. У складзе «Віцебска» Міхаіл прыняў удзел у 135-ці матчах і набраў 13 выніковых балаў (5+8). У складзе сіне-белых Казлоў у гэтым годзе стаў фіналістам Кубка краіны.

 

 

Мы вітаем Міхаіла Казлова ў складзе мінскага «Дынама» і жадаем яму паспяховай кар'еры ў футболцы нашага клуба!

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах