Дынамаўцы - пераможцы першынства Мінска

05.11.2019

Дынама-2009, Дынама-2007 і Дынама-2005 - пераможцы «Soccershop.by - чэмпіянату Мінска»

 

 

 

 

Тры каманды нашай Акадэміі сталі пераможцамі «Soccershop.by - чэмпіянат Мінска» сярод каманд сваіх узростаў! У нядзелю, 27 кастрычніка, каманда нашых юнакоў 2009 года нараджэння «Дынама-2» сустрэлася ў фінале з БАТЭ. Падапечныя Андрэя Дзятлава перамаглі барысаўчан з лікам 6:0, не пакінуўшы супернікам ані воднага шанцу. Двое выхаванцаў таксама атрымалі індывідуальныя ўзнагароды. Аляксей Апанасевіч быў прызнаны самым спрытным гульцом першынства, а Цімафей Канцавы стаў самым адважным футбалістам чэмпіянату Мінска.

Затым настаў трыумф Дынама-2007. З самага пачатку першынства хлопцы сур'ёзна ўступілі ў барацьбу з камандамі ФК «Мінск» за прызавыя месцы. Перад заключным турам каманды «Дынама-Мінск» і «Мінск-1» набралі аднолькавую колькасць балаў, але па выніку асабістай сустрэчы перавага была на баку дынамаўцаў. Для перамогі выхаванцам Рамана Лявіцкага неабходна было атрымаць перамогу над камандай «Мінск-2», што і здарылася. Забіўшы пераможны гол у дадатковы час, нашы юнакі здолелі заваяваць залатыя медалі. Асобныя ўзнагароды атрымаў паўабаронца каманды, Дзяніс Казлоў

 

 

А ўчора выйграць першынство ўдалося і камандзе Андрэя Сінічына. Дынамаўцы сталі недасягальныя для супернікаў ужо за тур да заканчэння першынства. Абыграўшы ў фінале «Тарнада» з лікам 4:1, нашы хлопцы 2005 года пакарылі «Soccershop.by - чэмпіянат Мінска» ў гэтым годзе. Найлепшымі гульцамі былі прызнаныя Філіп Барысевіч (найлепшы бамбардзір), а таксама Аляксей Грынкевіч (найлепшы паўабаронца).


Шчыра віншуем каманды з заслужанымі перамогамі. Жадаем такіх жа выдатных вынікаў у далейшых спаборніцтвах. Так трымаць!



Крыніца фота: www.footbik.by

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах