"Будзьма гуляць, будзьма змагацца"

06.10.2019

Пасляматчавы каментар Ігнатовіча.

 

 

 

 

 

"Думаю, многія разумелі: сёння для нас прынцыповы матч. Выходзілі гуляць з добрай камандай, можна сказаць, за 6 балаў. Мы ідзем на 4 месцы, «Іслач» - шостая. І нам трэба рабіць усё, каб трапляць у тройку, і яны хацелі вышэй падняцца, таму перамога патрэбна была ўсім аднолькава, што нам, што супернікам. Зразумелая справа, ніхто не збіраўся проста так саступаць. І на выхадзе была баявая гульня ў нічыю. Крыўдна, вядома, што мы павялі ў ліку і не змаглі перавагу ўтрымаць. Зробім з гэтага высновы, разбярэм памылкі, будзем далей працаваць, але ў цэлым, я дума, гульня атрымалася нядрэннай. Вядома, адсутнасць Сяргея Вітальевіча сваю ролю адыграла. Было цяжкавата крыху. Калі трэнер каля броўкі - гэта адчуваецца. Яго парады, адказкі, дзесьці і прыкрыкнуць можа.

Наступныя чатыры сустрэчы таксама прыйдзецца правесці без удзелу галоўнага трэнера ...

Будзе няпроста, але ў любым выпадку, у нас дасведчаная каманда, ёсць гульцы, якія павінны весці за сабой, такім чынам, будзьма гуляць, будзьма змагацца".

 

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

Джокер2

19.11.2019 у 14:27

Ну настоящий Ринат Дасаев , только худенький . Надо заметить , что вратарь Андрей Елисеев имел высшее образование , а Андрей Сацункевич получал высшее образование . Интересно а есть сатирика в футболе по пойманным мечам ?
Навіны па тэгах