"Лічу, што згулялі вельмі добры матч, не дазволілі суперніку практычна нічога зрабіць".

22.09.2019

Ягор Зубовіч аб пераможным матчы.

 

 

 

 

 

У аўторак ты даваў вялікае інтэрв'ю для «Беларусь-5», сёння забіў. Фарт ёсць?

- Ну, трэба ж неяк набліжацца да свайго сотага гола ў чэмпіянаце (смяецца).


Раскажы, як наогул наладжваліся на паядынак, асабліва ўлічваючы, што ў «Гомеля» была доўгая серыя без перамог, але ў мінулым туры яны здолелі перамагчы «Віцебск»?

- Наладжвалія гэтак жа як і на іншыя гульні: разбіралі суперніка, у добрай форме падыходзілі да гульні. Вывучылі іх моцныя і слабыя бакі, ведалі, што ў іх нядрэнная група атакі, і што выбягаюць ў контратакі яны таксама даволі добра. Лічу, што згулялі вельмі добры матч, не дазволілі саперніку практычна нічога зрабіць. Маглі б і забіваць больш, вядома ...


У пачатку матчу было цяжкавата, як лічыш? Зашмат памылак, асабліва наперадзе, калі да штрафной падыходзілі.

- Так, спяшаліся, хацелі хутчэй, думалі прыгожа згуляць. Потым трохі супакоіліся, сталі больш па рытме гуляць і, адпаведна, момантаў больш ужо атрымлівалася.


Можна вылучыць 3 стоадсоткавыя моманты ў першым тайме, калі маглі забіць, але не выйшла. Абмяркоўвалі гэта ў перапынку?

- Ну, дамовіліся з хлопцамі яшчэ агрэсіўней гуляць наперадзе і справіліся. Адзін момант, як бачыш, усё ж да канца атрымаўся.


Так, нядрэнны гол атрымаўся, выдатна патрапіў.

- Мы нагульвалі такое на трэніроўках, таму, гэта была не выпадковасць (усміхаецца). Дзякуй богу, што ўсё атрымалася, дзякуй Дзіму Біланогу за класную перадачу. Як раз папрасіў яго перад другім таймам: абгульвай фланг і падавай, я буду тут, на блізкім. Так і здарылася. Добра тое, што добра заканчваецца.


Фанаты не задушылі?

- Дарэчы, нармальна так абнялі (смяецца).


У нядзелю нас чакае вельмі важны матч. Калі перамагаем - застаемся ў барацьбе за тройку.

- У нас кожны матч зараз як апошні, таму, так, з «Шахцёрам» адназначна будзе вельмі цікавая гульня. Ёсць тыдзень на падрыхтоўку, будзьма працаваць і, спадзяюся, выкладземся на ўсю моц.


І, карыстаючыся выпадкам, запрашаем ...

- Усіх нашых заўзятараў і проста аматараў футбола запрашаем у нядзелю, у 19:00 на стадыён «Дынама». Вельмі разлічваем на вас.

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах