Найлепшы гулец жніўня: вынікі апытання.

15.09.2019

Сталі вядомыя лепшыя гульцы Дынама ў жніўні.

 

 

 

 

 

На гэтым тыдні мы запусцілі апытанне каб высвятліць найлепшага гульца нашага клуба ў жніўні. Нагадаем, у жніўні дынамаўцы правялі тры матчы: супраць «Мінска», «Гарадзеі» і 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Гомеля». Апытанне, па традыцыі, для большай аб'ектыўнасці было разбіты на тры этапы:

- Апытанне работнікаў клуба і трэнераў нашай Акадэміі (трэнерскія штабы дубля і каманд ліцэнзійных узростаў);

- Апытанне журналістаў, якія працуюць на матчах нашага клуба;

- Апытанне заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама» Вконтакте.

Пры апытанні першых двух этапаў схема была наступнай: кожны з апытваных складаў сваю тройку найлепшых гульцоў. Уладальнік першага месца атрымліваў тры балы, другога - два і трэцяга месца - адзін бал. У канцы апытання ўсе балы падсумоўваліся і вызначаліся месцы.

Па выніках кожнага з этапаў удзельнікам налічваліся балы: 1 месца - 12 балаў, 2 месца - 10 балаў, 3 месца - 8 балаў, 4 месца - 7 балаў і г.д.


Прапануем вашай увазе вынікі апытання.

 

 

Такім чынам найлепшым гульцом жніўня стаў Дзмітры Ятчанка, ён набраў 32 балы (12 + 12 + 8). Другое месца дасталося Валерыю Кічыну - 30 балаў (10 + 10 + 10). Бронза - у Максіма Плотнікава, які набраў 24 балы (8 + 6 + 12). Віншуем пераможцу!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах