Дынамаўцы ў зборных - вынiкi матчаў.

11.09.2019

Агляд выступленняў нашых футбалістаў.

 

 

 

 

 

У панядзелак нацыянальная зборная правяла міжнародны таварыскі матч супраць Уэльса. З мінімальным адрывам «Белакрылыя» саступілі гаспадарам - 1:0. Адзіны мяч удалося забіць на 17 хвіліне: Джэймс Дэніэл прабіў правы далёкі кут нашай брамы. У Кардыфе за нацыянальную зборную дэбютаваў Максім Плотнікаў (выйшаў у стартавым складзе і адгуляў увесь матч). 10 кастрычніка беларусы згуляюць супраць Эстоніі на нацыянальным стадыёне «Дынама».

Учора маладзёжная зборная Беларусі ў Жодзіна пачала барацьбу ў кваліфікацыйным раундзе Еўра-2021. Супернікам «Белакрылых» сталі аднагодкі з Партугаліі. Сустрэча завяршылася паразай нашай зборнай. Да сярэдзіны другога тайма камандам ўдавалася захоўваць свае брамы ў недатыкальнасці, але затым партугальцы ўсё ж здолелі «ўзламаць» абарону беларусаў на 68-й і 90-й хвілінах. Антон Суша дэбютаваў за маладзёжную зборную, выйшаўшы на поле на 76 хвіліне. Наступны матч падапечныя Сяргея Яромкі правядуць 11 кастрычніка супраць зборнай Нарвегіі.

А вось вынік юнацкай зборнай Беларусі U-19 выглядаюць больш уражлівымі: каманда разграміла аднагодкаў з Эстоніі з лікам 5:0. Лік быў адкрыты ўжо на 6-й хвіліне, аўтарам першага і другога галоў стаў Козел. Трэці мяч у браму эстонцаў забіў Мікіта Дземчанка, а Аляксандр Лузан і Аляксей Фірсаў асіставалі пры першым і чацвёртым узяцці брамы адпаведна. Дзяніс Шпакоўскі, Лузан і Фірсаў выйшлі ў стартавым складзе і адгулялі ўвесь матч, Раман Давыскіба выйшаў на поле на 64-й, а Уладзіслаў Ложкін на 65-й хвілінах. Данііл Шапко застаўся на лаве запасных. У кастрычніку супернікамі «юнакоў» стануць шатландцы - матч пройдзе 9 кастрычніка.

Тэгі: Зборныя

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах