Юнацкае першынство 2019/2020, новыя матчы "ліцэнзіі".

10.09.2019

Навіны пра нашых юнакоў.

 

 

 

 

 

Згуляны 3 тур юнацкага першынства Беларусі ў сезоне 2019/2020. І зноў у скарбонцы мінскага «Дынама» толькі перамогі.

Каманда 2001/2002 гадоў нараджэння атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 3:0 над камандай «Нёман». Галы за Кудрэвічам, Бакінаўскім і Саўко.

Каманда 2003 года нараджэння ў хатнім матчы разграміла «Гомель» з лікам 4:0. Хет-трык аформіў Садоўскі, затым на 78 хвіліне яшчэ адзін гол забіў Маліноўскі.

Каманда 2004 года нараджэння таксама атрымала чарговую перамогу, на гэты раз над РЦАР-БДУ: 0:2. Галы на рахунку Кісялёва і Вярбіцкага.

Каманда 2005 году гульню прапускала.

 


 

Пачынаючы з 14 верасня нашы юнакі правядуць чарговыя матчы:

U-18: «Мінск» vs «Дынама-Мінск», панядзелак, 15:00 (стадыён «ФШМ Мінск»)

U-17: «Гарадзея» vs «Дынама-Мінск», субота, 12:00 (стадыён «Ураджай»)

U-16: «Дынама-Мінск» vs «Шахцёр», субота, 17:00 (стадыён «Дынама-Юні»)

U-15: «Дынама-Мінск» vs «Белшына», нядзеля, 13:30 (стадыён «Дынама-Юні»)

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах