Выхад на поле разам з камандай - ажыццявіце мару свайго дзіцяці!

09.09.2019

Падарыце свайму дзіцяці магчымасць вывесці каманду на футбольнае поле.

 

 

 

 

Мінскае «Дынама» запрашае ўсіх юных заўзятараў здзейсніць сваю мару - выйсці на поле з футбалістам перад пачаткам матчу.  Наступным паядынкам для нашага клуба будзе матч 21 тура Чэмпiянату Беларусi супраць ФК «Слуцк», 15 верасня, 19:00. Месца сустрэчы - Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама». Заяўкі прымаюцца да 13 верасня ўключна.

 

Калі вашаму дзіцяці ад 5 да 11 гадоў - падарыце яму магчымасць выйсці на поле разам з футбалістам.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна выслаць на адрас fan@dinamo-minsk.by або viber (
+375-29-709-0286 - Алеся) заяўку, якая павінна ўключаць у сябе наступную інфармацыю:

- Імя, узрост і рост дзіцяці;

- Кантактныя дадзеныя аднаго з бацькоў (імя, тэлефон).


Бацькам будуць прапанованы 2 квіткі на матч.

Прадстаўнікі клуба звяжуцца з вамі пасля атрымання заяўкі і распавядуць падрабязнасці акцыі.

 

Наступным паядынкам для нашага клуба будзе матч 1/8 Кубка Беларусі супраць ФК "Гомель", 3 жніўня ў 17:00. Месца сустрэчы - Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама».

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах