Экскурсія па стадыёне Дынама вяртаецца

12.09.2019

Запрашаем заўзятараў на тур па стадыёне «Дынама»!

 

 

 

 

Сябры!

На гэтых выходных у Мінску святкуецца дзень горада, і мы за дзень да матчу 21 тура чэмпіянату Беларусі па футболе мінскага "Дынама" супраць каманды "Слуцк", жадаем запрасіць вас на "Тур з легендай па Нацыянальным стадыёне «Дынама»", які правядзе наш знакаміты Ігар Мікалаевіч Гурыновіч!

Падчас экскурсіі з Ігарам Мікалаевічам вы зможаце пачуць цікаўныя і малавядомыя факты з гісторыі стадыёна і нашага клуба, а таксама даведацца захапляльныя гісторыі з кар'еры футбаліста. Таксама ў вас будзе магчымасць убачыць жыццё стадыёна «Дынама» знутры: паглядзець асноўныя памяшканні, канферэнц-зала, выйсці на футбольнае поле праз тунэль гульцоў, сфатаграфавацца на трэнерскай лаве. А галоўнае - атрымаць магчымасць зазірнуць у распранальню нашага клуба!

Пачатак тура - 14:00. Звяртаем вашу ўвагу, што ўваход на мерапрыемства даступны для ўладальнікаў абанементаў, а таксама для ўсіх, хто набыў квіткі на матч "Дынама-Мінск" - "Слуцк".

Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя абавязковая па Viber + 375-29-709-0286 (Алеся).

Чакаем вас!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах