Юнацкае першынство 2019/2020, чарговыя матчы "ліцэнзіі".

04.09.2019

Навіны пра нашых юнакоў.

 

 

 

 

 

Паспяхова прайшоў 2 тур юнацкага першынства Беларусі ў сезоне 2019/2020.


У матчы супраць "Белшыны" каманда 2001/2002 года нараджэння атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 4:0. Вызначыліся Забелін, Бакінаўскі, Лебедзеў і Фірсаў.

Каманда 2003 года нараджэння ў гасцявым матчы з лікам 2:0 перамагла «Слуцк». Дубль на рахунку Івана Садоўскага

Каманда 2004 года нараджэння таксама атрымала чарговую перамогу: з лікам 3:1 дома дынамаўцы адолелі "Нёман". Дубль аформіў Шкаляр, а затым на 67 хвіліне забіў яшчэ і Марозік. Адзіны гол каманда прапусціла на 79 хвіліне.

Каманда 2005 года ў нядзелю згуляла першы матч першынства супраць "Іслачы". Да канца першага тайма нашы хлопцы гарэлі 0:2, але здолелі сабрацца і забіць тры мячы ў другім. Хет-трык ўдалося аформіць Мацвею Каліноўскаму.

 


 

На выходных нашы юнакі правядуць чарговыя матчы:

U-18: «Дынама-Мінск» vs «Нёман», субота, 17:00 (стадыён «Дынама-Юні»)
U-17: «Дынама-Мінск» vs «Гомель», субота, 13:30 (стадыён «Дынама-Юні»)
U-16: РЦАР-БДУ vs «Дынама-Мінск», субота, 12:00 (стадыён РЦАП-БДУ)
U-15 матч прапускае

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах