Трансферныя навіны

15.08.2019

Філіп Іваноў падпісаў кантракт з ФК «Дынама-Мінск».

 

 

 

 

 

Сёння новы кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў нападаючы Філіп Іваноў.

Выхаванец нашага клуба Філіп Іваноў вярнуўся ў мінскае «Дынама» ў лютым 2018 года. У мінулым сезоне згуляў за «Дынама» 31 афіцыйны матч у розных турнірах. Забіў 5 галоў, аддаў 6 галявых перадач.

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» вітае Філіпа Іванова ў шэрагах клуба, жадае футбалісту працягваць радаваць заўзятараў і спецыялістаў як прыгожай гульнёй, так і сістэматычным папаўненнем свайго бамбардзірскага рахунку!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах