Усе на выезд! Інфармацыя для заўзятараў

14.08.2019

Iнфармацыя аб выязным матчы ў Гарадзее.

 

 

 

 

 

Паважаныя заўзятары, у гэтую нядзелю «Дынама-Мінск» будзе гуляць на выездзе супраць футбольнага клуба «Гарадзея». Вядома, мы вельмі разлічваем убачыць вас на трыбунах.

Матч 18-то тура пройдзе на стадыёне «Гарадзея», пачатак у 19:45. Уваход на гульню абыйдзецца вам у 2-4 рублі (сектар гасцей - 4 рублі)!

Самы хуткі і надзейны спосаб дабрацца да Гарадзеі - рэгіянальныя электрацягнікі, яны ходзяць кожную гадзіну ад станцыі "Інстытут Культуры". Агульны час у дарозе - 2 гадзіны. Сярэдні кошт праезду - каля 2 рублёў. Шлях ад чыгуначнага вакзала да стадыёна зойме ў вас 30 хвілін, але можна смела пад'ехаць на гарадскім транспарце.


 

 

Таксама ёсць магчымасць паехаць аўтобусным рэйсам, аднак гэта падарожжа зойме ў вас больш часу - маршрут разлічаны на 3 гадзіны.

Электрацягнікі ходзяць і ўвечары, таму зваротная дарога таксама не даставіць нязручнасцяў. У распараджэнні некалькі рэйсаў цягнікоў, а самы позні час прыбыццё ў Мінск - 00:24. 

 

 

Чакаем вас у Гарадзеі 18 жніўня. Да сустрэчы!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах