Дынама - Лiепая: перадматчавая прэс-канферэнцыя Сяргея Гурэнкі.

17.07.2019

Перадматчавая прэс-канферэнцыя Сяргея Гурэнкі.

 

 

 

 

- Усім добры дзень. Для пачатку скажу тое, што заўсёды паўтараў: кубкавыя матчы складаюцца з двух таймаў. Першы - згулялі ўнічыю. Супернік добры, папярэдняя гульня была няпростая. Заўтра нас чакае другі тайм.


Сяргей Вітальевіч, матч на "нуль" гарантуе "Дынама" праход у наступны раўнд. Ці няма спакусы згуляць строга ад абароны?

- Не. Ведаеце, усе мае каманды мала прапускаюць. Калі заўважылі, наша лінія абароны заўсёды вышэй, чым у іншых калектываў. Вядома, ёсць пэўныя праблемы. Мне не падабаецца, што ствараецца шмат момантаў каля нашай брамы. У "Дынама" самы лепшы гулец - гэта брамнік, а хацелася б, каб прызнавалі найлепшымі гульцамі нападнікаў. Будзьма дыктаваць свае ўмовы і навязваць сваю гульню. Паўтараю, супернік - вельмі арганізаваная каманда. І я гэта ведаў. У іх ёсць шэраг індывідуальна моцных гульцоў, якім нельга даць разбегчыся.


Як ацэніце якасць газона стадыёна "Дынама"?

- Нармальны. Чакаў горшага. У цэлым, прстойны газон, можна гуляць у футбол. Зараз вось глядзеў на яго ... У тым годзе ў Магілёве было значна горш, але мы ўсё роўна паказалі якасны футбол: мяч хутка рухаўся, і ўсё атрымлівалася. Праблемы не ў гэтым. Іх трэба шукаць у галаве.


Апошні еўракубкавы матч быў з "Зенітам". Гэтыя ўспаміны надаюць асаблівыя пачуцці?

- З ДАКам таксама была класная гульня. Лічу, усе гульні, якія мы правялі на "Дынама", былі цікавымі. Акрамя, магчыма, скамяканага матчу супраць "Гарадзеі" ... На многія каманды наш стадыён цісне, мабыць, нейкая часцінка, аўра засталася пасля перабудоўлі. Спадзяюся заўтра на нашых заўзятараў. Іх падтрымка ў Латвіі, Брэсце - вялікая дапамога для нас. Магчыма, "Дынама" гэтага не хапала ў апошнія два гады.


Перамога над берасцейкім "Дынама" надала бадзёрасці духу, што наконт бадзёрасці цела?

- Пакуль шукаем. Часу мала. У нас быў досыць няпросты графік: дзве гульні з лідэрамі, перад імі сустрэча з "Тарпеда-Жодзіна", пераезды ... Я задаволены цяперашнім духам. Так, многае яшчэ не атрымліваецца, аднак яго ў гэтых гульнях мы дакладна загартуема. Гэтая гульня чым важная? Пасля яе могуць з'явіцца пачаткоўцы, ды і траўмаваныя футбалісты папраўляюцца. Ёсць час папрацаваць у тыднёвых цыклах, таму што без трэніровачнага працэсу вельмі складана прагрэсаваць. На адным духу далёка не заедзеш.


Ці разумееце вы, што чым больш паспяхова будзеце выступаць у гэтым еўракубкавым сезоне, тым меньш будзе размоваў пра мінулае?

-Ніякай залежнасці не бачу. Калі ў гэтым годзе згуляем лепш, то пытанне [мінулага сезону] закрыецца? Ён для мяне застанецца на ўсё жыццё. Не хачу паўтарацца, хопіць варушыць гэтую тэму. Вы (журналісты - заўв.) усё пішаце пра 8:1, а я лічу, што было 4:0. Так, 4:0 выйгралі дома, 0:4 прайгралі на выездзе. Калі камусьці цікава, то няхай у кулуарах са шкляначкамі паабмяркоўваюць. Для сябе гэтую тэму зачыніў.


Кічын і Пяёвіч будуць заяўлены да другога раўнду?

- Так. Пяёвіч працуе з намі тры тыдні. Ён у нядрэнных фізічных кандыцыях, ды і хлопец досыць адказны. Кічыну будзе цяжэй, паколькі пазней пачаў [трэніравацца], яго будзем падводзіць праз матчы. Магчыма, у пачатку не на сваёй профільнай пазыцыі. Мы бралі яго левым "бровачнікам", але ён можа згуляць цэнтральнага абаронцу. Гулец дасведчаны, у многіх матчах нам дапаможа, асабліва ў еўракубкавых.


Галавіча ўзялі ў арэнду ...

- Ужо ўсё напісалі ... Як звычайна, я пра ўсё даведаюся апошнім :) Усяму свой час.


Біланог удала правёў сустрэчу з берасцейкім "Дынама". Ці азначае гэта, што ўбачым яго заўтра ў стартавым складзе?

- Ён і ў Латвіі добра выйшаў на замену, узмацніў гульню. Падача як раз ад яго была, пасля якой мы забілі гол. Заўтра выйдуць усе наймацнейшыя футбалісты, якія ёсць у распараджэнні.


Заявілі, што траўмаваныя футбалісты рыхтуюцца да гульні. Хто зможа згуляць заўтра?

- Адназначна ў аснове ніхто не зможа згуляць. Аднак Аляхновіч пачаў трэніравацца ў агульнай групе, Даніла пасля пералому ўжо працуе па індывідуальнай праграме. Можа быць, будуць гатовыя да другога раўнду, але давайце не будзем загадваць.


Калі каманда пройдзе ў другі раўнд, то сустрэнецца са шведскім калектывам. Туды адправіцеся на аўтобусе?

- На аўтобусе да парома, а там ... Жартую! Паляцім, вядома.


Думкі пра тое, каб не прапусціць, могуць згуляць злы жарт з вашымі падапечнымі?

- Па досведзе кубкавых матчаў ведаю, што нельга гуляць на нічыю - прайграеш. Ёсць прыклад. Мы неяк гулялі з "Рапідам" з Вены. На выездзе 1:1, прычым мы былі на тры галавы мацней. У сустрэчы ў адказ, хатняй гульні, дамінавалі, былі моманты, але ў рэшце адзін стандарт - 0:1. І мы паехалі ... Паверце, шмат правёў кубкавых матчаў ... Ні ў якім разе нельга гуляць на 0:0.


Перадстартавую трэніроўку праводзіце ў Стайках. Чаму?

- Навошта катацца лішнія паўгадзіны на стадыён "Дынама" і назад? Не бачу сэнсу.


Фатаі не забівае працяглы час, на выездзе не забіў пенальці. Пры 2:1 у гасцях заўтра было б нашмат прасцей ...

- Ведаеце, калі б мы гулялі ў FootballManager, то яго не было ў складзе. Але мы нешта ў футболе пабачылі ... Паглядзім (смяецца).

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах