Фатаi: "У другім тайме зразумелі, што не можам прайграць матч".

12.07.2019

Пасляматчавы каментар ад Кехіндзе Фатаi.

 

 

 

 

 

Гэта быў вар'цкі матч, згодны?

- Так, гульня была нядрэнная. Мы яшчэ перад матчам бачылі, на што яны здольныя. Вельмі хуткія гульцы ў нападзе; два-тры разы мы былі ўражаны тым, як яны ішлі ў контратаку. Думаю, мы павінны былі гэтага чакаць, але ў першай палове не да канца сабраліся. У другім тайме зразумелі, што не можам прайграць матч, і згулялі старанна.


Як думаеш, што перашкодзіла нам цалкам рэалізавацца сёння?

- Гульцы вельмі хуткія: кожны раз, як мы спрабавалі весці мяч, яны літаральна абложвалі нас, перахаплялі перавагу ўжо праз секунду. Напэўна, яны таксама глядзелі нашы гульні, таму што ў першай палове матчу нас добра блакавалі.


Што адбылося на апошняй хвіліне?

- Зыходзячы з майго досведу, калі я зарабляю пенальці ў канцы гульні, то звычайна перадаю права біць яго іншаму гульцу. Але гэтым разам мне хацелася забіць самому для ўласнай упэўненасці, бо ў мяне ўжо цэлы месяц не было галоў. І ў гэтых гульнях перада мной стаіць толькі адна задача - забіваць.

 

 

 


Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах