Абанементы на другі круг чэмпіянату ў продажы: спяшайцеся набыць!

10.07.2019

Абанементы на другую частку сезону паступілі ў продаж.

 

 

 

 

 

 Паважаныя заўзятары!

 

У сераду, 10 ліпеня, зноў пачынаецца продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Дынама» ў другім крузе Чэмпіянату сезону-2019!

Набываючы клубны абанемент, вы не толькі эканоміце 20% ад кошту квіткоў на матчы Чэмпіянату Беларусі, але і атрымліваеце ў падарунак наведванне ўсіх хатніх матчаў у кваліфікацыйных раўндах Лігі Еўропы і Кубка Беларусі. (Нагадваем, што квіткі на матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнду ўжо ў продажы).


Акрамя гэтага ўладальнікі абанементаў атрымліваюць выгадныя перавагі:

1) Зніжка на набыццё абанемента ў наступным сезоне 20%;

2) Зніжка на тавары ў фірмовай краме 10%

3) Удзел у праграме лаяльнасці і дысконтнай праграме ад партнёраў нашага клуба;

4) Інфармаванне пра важныя падзеі (адкрытыя трэніроўкі, спецыяльныя мерапрыемствы для ўладальнікаў абанементаў, святы для дзяцей, бясплатныя паездкі на выязныя матчы і іншае)



На набыццё абанементаў «Дынама-Мінск» дзейнічае сістэма зніжак:

1) Дзецям да 12 гадоў - 50%

2) Дзеці ад 13 да 18 гадоў, студэнты - 30%

3) Пенсіянеры, інваліды 2 групы - 30%

4) Сябры БФСТ «Дынама» - 20%



Зніжкі прапануюццы пры наяўнасці адпаведнага дакумента, а таксама не сумуюцца.


Абанементы можна набыць у цэнтральнай касе квітковага аператара TicketPro - Машэрава, 25 а таксама анлайн.


Пры набыцці праз сайт аператара, вы самастойна выбіраеце любое месца з ліку свабодных і аплочваеце яго. Раздрукаваны сертыфікат трэба абмяняць на фактычны абанемент у цэнтральным офісе па адрасе пр. Машэрава 25.


Чакаем вас!

Даведкі па тэлефоне: +375-17-396-11-77, +375-29-693-59-35, +375-33-693-59-35, +375-29-120-19-27

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах