Пачаўся продаж квіткоў на хатні матч першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА

07.07.2019

Квіткі на хатнi матч 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА «Дынама» - Лiепая ужо ў продажы.

 

 

 

 

 

Пачаўся продаж квіткоў на хатні матч першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА. 18 ліпеня мінскае «Дынама» сустрэнецца са сваім супернікам з Латвіі - футбольным клубам «Ліепая».


Матч пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама», час пачатку гульні - 19:30. Квіткі ўжо можна набыць на сайце Ticketpro і ў квітковых касах.

Кошт квіткоў - ад 4 да 8 руб.

Для заўзятараў мінскага «Дынама» таксама ёсць магчымасць трапіць на матчы Лігі Еўропы з дапамогай абанементаў - з 10 ліпеня стартуе продаж на другі круг чэмпіянату, куды ўключаны і матчы Лігі Еўропы.


Звяртаем вашу ўвагу, што на гэтыя матчы дзейнічае пэўная сістэма зніжак:

- Дзеці да 6 гадоў - бясплатна, у суправаджэнні бацькоў (без права займаць месца);

- Дзеці да 12 гадоў - 50%;

- Дзеці ад 13 да 18 гадоў, студэнты - 30%;

- Пенсіянеры, інваліды 2 групы - 50%;

- Інваліды 1 групы, ветэраны ВАВ і працы - бясплатна;
 

Зніжкі прапануюцца пры наяўнасці пэўных дакументаў.


Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 17 396-11-77, +375 29 693-59-35, +375 033 693-59-35, +375 29 120-19-27.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах