Беларускае "Класіка": за межамі футбольнага поля

06.07.2019

Некалькі слоў аб атмасферы беларускага "класіка"

 

 

 

 

 

Чэмпіянат Беларусі, вышэйшая ліга 2019 год, сярэдзіна сезону - мінскае «Дынама»  гуляе матч 14 тура, які стане апошняй гульнёй бела-блакітных на стадыёне «Трактар». Аднак на гэты раз на полі панавала цалкам іншая атмасфера: без перабольшання можна сказаць, што 5 ліпеня каманда выходзіла на свой самы адказны матч сезону, бо нас чакала легендарнае «беларускае класіка» - прынцыповае супрацьстаянне айчыннага футбола. Няма сэнсу тлумачыць значнасць #byClasico, яно даўно стала вядома нават за межамі футбольнага асяроддзя. Гэта нешта большае, чым простая сустрэча каманд і барацьба за балы. Гэтым жывуць. Як футбалісты, так і заўзятары. І ўчорашні матч - поўнае таму пацверджанне.

Умовы надвор'я пятніцы пакідалі жадаць лепшага: бесперапынны дождж і зусім не летняя тэмпература. Бліжэй да вечара асцярогі за ўмовы, у якіх мінчукам трэба было прымаць гасцей, толькі ўзмацніліся: вецер і лівень бурылі ўсе надзеі на тое, што гульня з БАТЭ пройдзе пры запоўненых трыбунах. Аднак за гадзіну да гульні ўсё рэзка перайгралася: з'явілася сонейка, а разам з ім і заўзятары.

Чэргі за квіткамі, вялікая колькасць людзей у галерэі стадыёна, запоўнены «дынамаўскі» сектар - так, несумненна, гэта «беларускае класіка», ніякая іншая падзея не здольна выклікаць падобнага ажыятажу. Сямейная атмасфера заўсёды прысутнічала на дынамаўскіх матчах, але ўчора адчувалася асабліва. Каманда таксама не магла заставацца ў баку: вечарам на стадыёне заўзятараў чакаў віцэ-капітан каманды «Дынама-Мінск» Эдгар Аляхновіч. Футбаліст пагутарыў з гасцямі, а таксама раздорваў свае карткі з аўтографам. Паспеў Эдгар сказаць і нам некалькі слоў - пра суперніка, яго адносінах да «
класіка», а таксама чаканнях ад Лігі Еўропы.


- Да #byClasico команда рыхтавалася ў спакойным рэжыме, не было ніякіх форс-мажорных абставінаў. Для мяне гэтая сустрэча значыць не меньш, чым для астатніх хлопцаў - усе разумеюць, што супернік перад намі сур'ёзны, і што нікому не будзе проста ў гэтай гульні. Максімальная самааддача ад усёй каманды разам з майстэрствам тых футбалістаў, якія выйдуць у старце, і тых, якія знаходзяцца ў рэзерве - вось наша тактыка. Любая дробязь можа змяніць ход сустрэчы, таму варта быць вельмі сканцэнтраваным на гульні.

- На наступным тыдні каманда стартуе ў еўракубках, як лічыш, ці з'яўляецца сённяшні матч добрай праверкай гатоўнасці каманды да гульняў у кваліфікацыйных раўндах?

- У выніках, магчыма, не, а вось у тым, як нашы згуляюцца - так. «БАТЭ» - добры супернік, і «Ліепая» таксама досыць кваліфікаваны апанент, так што ні ў якім разе нельга падыходзіць да гульні праз рукавы.

 

 

Час чакання прайшоў імгненна, і вось ужо ў 18:45 прагучаў стартавы свісток, і каманды кінуліся ў атаку. Эмоцыі ў «класіка» закаляхаліся з першых хвілін і не супакойваліся да таго часу, пакуль футбалісты не сышлі ў распранальні. Цяжка апісаць напал жарсцяў, які разгарнуўся на полі, не кажучы ўжо пра трыбуны. У той дзень заўзятары бела-блакітных нібы сталі адзіным цэлым, аддаючы ўсе свае сілы гульцам. Такой моцнай падтрымкі не сустрэнеш ні на адной іншай гульні.

Склад «дынамаўскай» каманды на матч з БАТЭ выклікаў нямала цікавасці нават сярод дасведчаных заўзятараў. Палова гульцоў - маладзейшыя за 22 гады і літаральна ўчорашнія гульцы дубля. Хтосьці ўсур'ёз баяўся за хлопцаў, а хтосьці, наадварот, шчыра жадаў пачаткоўцам ўдачы.

- Я лічу, што важную ролю ў гэтым матчы згуляе моладзь - выхаванцы «Дынама», -падзяліўся адзін з гасцей, Уладзіслаў. - Веру ў тое, што Сяргей Вітальевіч дасць ім шанец праявіць сябе, а яны, у сваю чаргу, будуць бязмежна матываваныя ў гульні. Не трэба забывацца на маральна-валявыя якасці, жаданні гульцоў перамагчы і забраць запаветныя тры балы. Вядома, варта адзначыць і «12-ага гульца», які надае перавагу на полі і натхняе каманду на перамогі.

Адразу восем выхаванцаў «Дынама» біліся ўчора на полі супраць барысаўцаў. Складана ўзгадаць другі такі момант у гісторыі бела-блакітных. Зусім яшчэ юныя футбалісты, якія гуляюць, па сутнасці, свае першыя сур'ёзныя матчы, выглядалі ані не горш дасведчаных легіянераў. Пра вынік «класіка» можна казаць многае, але ў чым нашых хлопцаў ніяк нельга папракнуць, дык гэта ў самааддачы. Сустрэчу дынамаўцы правялі больш чым годна і таму заслужылі апладысменты, якімі іх праводзіў фан-сектар і гледачы з трыбун. За гэта хочацца яшчэ раз выказаць шчырую падзяку ўсім нашым, хто прыйшоў падтрымаць комаду.

 

 

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага адзначыў, што матчы «класіка» ніколі не былі чымсьці простым: гэта заўсёды двубой да апошняй кроплі, і такім яно і застанецца. Нам жа, падагульняючы вынік гульні, хочацца сказаць да болю знаёмую, але часам такую ​​неабходную фразу: можа, прайграны бой, але точна не вайна. Гаворка, зразумела, не пра нейкія сур'ёзныя канфлікты, а толькі пра спартыўныя супрацьстаянні, але з-за іх насычанасці і важнасці цяжка падабраць лепшыя словы. А галоўным станоўчым вынікам, мабыць, можна лічыць тое, што мы змаглі ўбачыць: будучыня ў маладога пакалення бела-блакітных без сумневу ёсць, і гэтыя хлопцы гатовыя біцца за гонар роднага клуба да самага канца.

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах