Увазе прадстаўнікоў СМІ

21.06.2019

Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» абвяшчвае пра пачатак прыёму заявак на акрэдытацыю СМІ для працы на хатнiх матчах ФК «Дынама-Мінск» (Мінск, Беларусь) у кваліфікацыйных раўндах Лігі Еўропы УЕФА 2019/20, акрамя раўнду плэй-оф

 

 

 

 

 

Правілы падачы заяўкі на акрэдытацыю:

У заяўцы на акрэдытацыю ў абавязковым парадку павінны быць пазначаны наступныя дадзеныя:

- Поўная назва СМІ;
- Нумары тэлефонаў і факсаў;
- Адрас электроннай пошты (калі маецца);
- Прозвішча, імя і імя па бацьку журналіста, займаемая пасада;
- Нумар службовага (а таксама, па магчымасці - мабільнага) тэлефона.

Заяўкі неабходна падаць у прэс-службу клуба па факсе +375 17 309 20 70 або электроннай пошце - press@dinamo-minsk.by (скан заяўкі, аформленай належным чынам).


Апошні тэрмін атрымання заяўкі: 10:00,
панядзелак, 15 лiпеня, 2019

Квоты на атрыманне разавых акрэдытацыйных карт на хатнiя матчы Дынама-Мiнск у кваліфікацыйных раўндах Лігі Еўропы УЕФА:


1. Спартыўныя выданні - 3 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
2. Грамадска-палітычныя выданні - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
3. Спартыўныя інтэрнэт-выданні - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
4. Радыёстанцыі - 1 чалавек.
5. ТБ каналы (выключэнне - кампанія, якая вядзе трансляцыю) - 2 чалавекі (уключаючы аператара).
6. Інфармацыйныя агенцтвы - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
7. Інфармацыйна-забаўляльныя і сацыяльна-палітычныя інтэрнэт-выданні - 1 чалавек.

Заяўкі, аформленыя неналежным чынам або адпраўленыя пасля пазначанага тэрміну, разглядацца не будуць.

Таксама звяртаем увагу на тое, што акрэдытацыйныя карты на матчы чэмпіянату Беларусі для працы на матчах Лігі Еўропы з'яўляюцца НЕСАПРАЎДНЫМІ.

 

Прадстаўнікі СМІ краін, якія прадстаўляюць супернікаў Дынама, падаюць заяўку на акрэдытацыю праз прэс-службу гасцявога клуба!


Звяртаем увагу прадстаўнікоў замежных СМІ на неабходнасць атрымання Акрэдытацыі МЗС РБ для працы замежных журналістаў у Рэспубліцы Беларусь. Больш падрабязна - па спасылцы.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах