Найлепшы гулец траўня: вынікі апытання.

14.06.2019

Сталі вядомыя найлепшыя гульцы Дынама ў траўні.

 

 

 

 

 

На гэтым тыдні мы запусцілі апытанне на тэму найлепшага гульца нашага клуба ў траўні. Нагадаем, у траўні дынамаўцы правялі чатыры матчы супаць: «Слуцка», «Гомеля», «Шахцёра» і «Іслачы». Апытанне, па традыцыі, для большай аб'ектыўнасці было разбіта на тры этапы:

- Апытанне работнікаў клуба і трэнераў нашай Акадэміі (трэнерскія штабы дубля і каманд ліцэнзійных узростаў);

- Апытанне журналістаў, якія працуюць на матчах нашага клуба;

- Апытанне заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама» Вконтакте.

Пры апытанні першых двух этапаў схема была наступнай: кожны з апытваных складаў сваю тройку найлепшых гульцоў. Уладальнік першага месца атрымліваў тры балы, другога - два і трэцяга месца - адзін бал. У канцы апытання ўсе балы падсумоўваліся і вызначаліся месцы.

Па выніках кожнага з этапаў удзельнікам налічваліся балы: 1 месца - 12 балаў, 2 месца - 10 балаў, 3 месца - 8 балаў, 4 месца - 7 балаў і г.д.


Прапануем вашай увазе вынікі апытання.

 

 

Такім чынам найлепшым гульцом траўня зноў аднагалосна стаў Максім Плотнікаў, ён набраў 36 балаў (12 + 12 + 12). Другое месца дасталася Максіму Швецову - 26 балаў (10 + 10 + 6). Бронза - у Віталя Дзьякава, які набраў 23 балы (8 + 10 + 5). Віншуем пераможцу!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах