Выхад на поле разам з камандай - ажыццявіце мару свайго дзіцяці!

10.06.2019

Падарыце свайму дзіцяці магчымасць вывесці каманду на футбольнае поле.

 

 

 

 

 

Увага, змяніўся нумар тэлефона для прыёму заявак!

 

Мінскае «Дынама» запрашае ўсіх юных заўзятараў здзейсніць сваю мару - выйсці на поле з футбалістам перад пачаткам матчу. Акцыя праходзіць на кожным хатнім матчы на працягу ўсяго сезону. Наступны паядынак бела-блакітныя правядуць 16 чэрвеня супраць «Энергетыка-БДУ», пачатак у 19:00. Месца сустрэчы - стадыён «Трактар». Заяўкі прымаюцца да 13 чэрвеня ўключна.

 

Калі вашаму дзіцяці ад 5 да 11 гадоў - падарыце яму магчымасць выйсці на поле разам з футбалістам.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна выслаць на адрас fan@dinamo-minsk.by або viber (
+375-29-709-0286 - Алеся) заяўку, якая павінна ўключаць у сябе наступную інфармацыю:

- Імя, узрост і рост дзіцяці;

- Кантактныя дадзеныя аднаго з бацькоў (імя, тэлефон).


Бацькам будуць прапанованы 2 квіткі на матч.

Прадстаўнікі клуба звяжуцца з вамі пасля атрымання заяўкі і распавядуць падрабязнасці акцыі.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах