Уладзімір Журавель: сёння яму магло б споўніцца 48...

09.06.2019

9 чэрвеня Уладзімір Іванавіч Журавель мог бы адсвяткаваць 48-годдзе

 

 

 

 

Самы тытулаваны футбаліст «Дынама» ў найноўшай гісторыі, паспяховы трэнер, Уладзімір Іванавіч Журавель сёння мог бы адсвяткаваць сваё 48-годдзе.

За мінскае «Дынама» Уладзімір Журавель выступаў з 1989 па 1997 год, быў капітанам каманды, шэсць разоў у складзе клуба станавіўся чэмпіёнам Беларусі і два разы выйграваў Кубак краіны. А пад яго трэнерскім кіраўніцтвам каманда ўпершыню ў найноўшай гісторыі прабілася ў групавы этап Лігі Еўропы УЕФА.

Яркая зорка футбольнага небасхілу, якая зрабіла няўяўна шмат і, на жаль, згасла так рана. Дзякуй вам за ўсё, Уладзімір Іванавіч. Вы - легенда, якую мы будзем памятаць вечна.

 

 


 




 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах