Пасляматчавыя каментары Iгнатовiча.

09.06.2019

Сяргей Iгнатовiч каментуе вынікі матчу.

 

 

 

 

Сяргей, з перамогай! Даўно не гуляў, як адчуванні? Што скажаш па гульні?

- Дзякуй, я ў сваю чаргу і ўсіх хлопцаў віншую з перамогай таксама. Што сказаць, заўсёды прыемна выходзіць і гуляць, асабліва выйграваць. Вельмі цікавы атрымаўся матч, хоць і пры няпростых умовах надвор'я. Немагчыма спякотна было, але мы стараліся не звяртаць увагі на гэта, рабілі сваю працу і вось, як бачыце, вельмі прыемны вынік.


Пару слоў пра суперніка?

- Гэта кваліфікаваная каманда, прафесійныя хлопцы, досыць вядомыя ў Літве, наколькі я ведаю. Добрыя выканаўцы, гэта бачна па іх гульні, стваралі небяспечныя моманты каля брамы, але, на шчасце, не змаглі іх рэалізаваць. З такім супернікам заўсёды карысна гуляць - добры досвед, які потым можна выкарыстоўваць і ў беларускім чэмпіянаце.


На сённяшні матч былі запрошаны і заўзятары, атрымалася даволі нядрэннае мерапрыемства. Як табе атмасфера?

- Я думаю, людзі, якія прыйшлі, атрымалі задавальненне ад сённяшняй гульні. Сапраўды вельмі цёплая сустрэча выйшла, даўно мы не размаўлялі ў такім вузкім коле, каб заўзятары і гульцы побач. Пасля матчу падыходзілі, дзякавалі, жадалі перамогі на наступным тыдні. Зараз на гэта будзьма накіроўваць энергію, узмацняць трэніроўкі, больш уважліва падыходзіць да падрыхтоўкі. Для мяне заўсёды важны вынік, і каб нашы заўзятары прыходзілі на футбол, таму для гэтага раблю ўсё.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах