Адбор у Акадэмію футбола ДЫНАМА-МІНСК

07.06.2019

У вашага дзіцяці ёсць шанец трапіць у Акадэмію футбола нашага клуба!

 

 

 

 

 

Паважаныя бацькі! У вашых дзетак ёсць унікальны шанец патрапіць у адну з лепшых футбольных акадэмій Беларусі. Мы працягваем адбор юных футбалістаў.

Дзеткі 2011, 2012, 2013 і 2014 гадоў нараджэння маюць шанец трапіць у вялікі футбол. Набор праводзіцца пры ўдзеле трэнерскага складу Акадэміі футбола «Дынама-Мінск», які выхоўваў такіх вядомых футбалістаў як Сяргей Кісляк, Аляксандр Мартыновіч, Мікіта Корзун і шмат іншых!

Не выпусціце свой шанец! Падарыце вашаму дзіцяці магчымасць стаць футбалістам!


Прагляд і адбор дзетак у групы падрыхтоўкі Акадэміі футбола «Дынама Мінск»:



25 траўня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзетак - з 10:00

1 чэрвеня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзетак - з 10:00

8 чэрвеня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзетак - з 10:00

15 чэрвеня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзетак - з 10:00


Дзеці абавязкова павінны быць у спартыўнай вопратцы і спартыўным абутку! Пажадана наяўнасць медыцынскай даведкі пра допуск да заняткаў фізкультурай і спортам.


Усе пытанні па тэлефоне: (017) 309 20 72

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах