Пасляматчавыя каментары Дзьякава і Капленкі.

13.05.2019

Віталі Дзьякаў і Мікіта Капленка камэнтуюць вынікі матчу.

 

 

 

 

Віталі Дзьякаў:

 

- Вядома, самае галоўнае, што выйгралі. Усіх з перамогай. Даўно не было ў нас такіх матчаў, можа недзе гэта ўжо і псіхалагічна ціснула на каманду. Атрымаўся добры пачатак, 1:0 павялі, потым, праўда, прапусцілі хуткі гол у другім тайме. Але нас гэта не зламіла, хутка здолелі забіць мяч у адказ. Маглі мы, вядома, і раней «вырашаць»: забі Фатаі пенальці. Але гэта футбол, ва ўсіх бываюць прамашкі. Галоўнае не ўпушчаныя моманты, а лік.


Не атрымлівалася доўгі час забіць у нападнікаў, а зараз абарона прыходзіць на дапамогу. У матчы з «Тарпеда» Ігар Шытаў забіў пераможны мяч, сёння твой гол. Першы мяч за «Дынама». Якія эмоцыі?

- Рана ці позна надыходзіць момант, калі павінна «прарваць» і каманду, і гульцоў, кожнага паасобку. Заўсёды прыемна забіваць, асабліва калі каманда выйграе. Такія галы прыемныя ўдвая. Спадзяюся, што гэты мяч не стане апошнім, будзьма працаваць, можа быць у наступных матчах я змагу забіць яшчэ. А тое, што забіваюць абаронцы, - гэта ж не галоўнае. Галоўнае - вынік, каб лік быў на табло. А хто будзе аўтарам галоў - хай хоць Макс Плотнікаў, гэта ўжо не так важна.


Першая перамога пасля некалькіх не самых лепшых гульняў, як настроена каманда зараз?

Натуральна, калі ідзе серыя няўдалых матчаў, паўтаруся, псіхалагічна гэта крыху цісне. І са «Слуцкам» крыўднае параза, i вылет з кубка. Але добра, што сёння сабраліся, змаглі чорную паласу гэтую перапыніць. Спадзяемся, што зараз усё ў нас пойдзе ў гару, наступіць белая [паласа]. Тым больш, наступны матч важны, з адным з фаварытаў чэмпіянату. Таму хацелася б у гульні з Салігорскам працягнуць наша «пераможнае шэсце», сёння распачатае. Ставім самыя высокія мэты і будзем імкнуцца перамагаць.

 


 

***

Мікіта Капленка:

 

- Нарэшце змаглі выйграць. Даўно ўжо ішлі да гэтай перамогі, вельмі патрэбна яна была нам, і камандзе, і заўзятарам, але не атрымлівалася забіць у многіх гульнях. Вось сёння дачакаліся. Хоць, вядома, два галы і са стандартаў, але трэці мяч прыгожа з гульні забілі, і яшчэ маглі забіваць. Я лічу, што перамога заслужаная. Хоць «Гомель» дастойная каманда і знаходзіцца ў нядрэннай форме. Там падабраныя добрыя футбалісты, я думаю, яны могуць даць бой шмат каму ў гэтым чэмпіянаце. Калі б яшчэ сёння забілі другі пенальці, то гульня была б зроблена, а так фінал трохі нярвовы атрымаўся.


Гэта твой другі матч у стартавым складзе ў сезоне 2019.

- Я ўжо пяць гадоў у «Дынама», таму прывык. Гэта канкурэнцыя, і нічога тут незвычайнага няма. Але калі ты будзеш працаваць, то, безумоўна, будзеш выходзіць на поле з першых хвілін. Трэба паказваць свае сілы і імкнуцца рэалізаваць усе магчымасці. У нас ёсць вялікая абойма гульцоў на гэтую пазіцыю, кожны з якіх валодае пэўнымі якасцямі. Калі злучыць усё гэта - атрымліваецца дастойная каманда, здольная паказваць добры вынік.


Якія мэты ў каманды на гэты сезон?

- Мэты, як заўсёды, самыя высокія. І ў чэмпіянаце быць у лідэрах, і Ліга Еўропы хутка пачнецца, там хочацца таксама годнае выступленне паказаць. У нас у клубе вельмі моцныя гульцы. Проста ў некаторых выпадках крыху не шанцавала. Нават са «Слуцкам» у нас было шмат момантаў, дзе мы не забілі. Але пасля сённяшняга матчу, думаю, мы павінны пачаць забіваць больш. Узяць той жа гол Яхі на апошніх хвілінах. Здолелі завершыць прыгожа. Такім чынам, зараз усё павінна быць добра. Галоўнае не сурочыць.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах