Найлепшы гулец красавіка: вынікі апытання.

12.05.2019

Сталі вядомыя лепшыя гульцы Дынама ў красавіку.

 

 

 

 

На гэтым тыдні мы запусцілі апытанне каб высветліць найлепшага гульца нашага клуба ў крсавіку. Нагадаем, у красавіку дынамаўцы правялі шэсць матчаў: кубкавыя сустрэчы супраць «Віцебска» і гульні чэмпіянату супраць «Мінска», «Гарадзеі», сталічнага «Тарпеда» і «Нёмана». Апытанне, па традыцыі, для большай аб'ектыўнасці было разбіта на тры этапы:

- Апытанне працоўнікаў клуба і трэнераў нашай Акадэміі (трэнерскія штабы дубля і каманд ліцэнзійных узростаў);

- Апытанне журналістаў, якія працуюць на матчах нашага клуба;

- Апытанне заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама» ў Вконтакте.


Пры апытанні на першых двух этапах схема была наступнай: кожны з апытваных складаў сваю тройку найлепшых гульцоў. Уладальнік першага месца атрымліваў тры балы, другога - два і трэцяга месца - адзін бал. У канцы апытання ўсе балы падсумоўваліся і вызначаліся месцы.

Па выніках кожнага з этапаў удзельнікам налічваліся балы: 1 месца - 12 балаў, 2 месца - 10 балаў, 3 месца - 8 балаў, 4 месца - 7 балаў і г.д.

Прапануем вашай увазе вынікі апытання.

 

 

Такім чынам найлепшым гульцом красавіка аднагалосна стаў Максім Плотнікаў, ён набраў 36 балаў (12 + 12 + 12). Другое месца дасталася Максіму Швецову - 30 балаў (10 + 10 + 10). Бронза - у Ігара Шытава, які набраў 23 балы (8 + 8 + 7). Віншуем пераможцу!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах