Пасляматчавы каментар Гаўрыловіча.

27.04.2019

Аляксей Гаўрыловiч камэнтуе вынікі матчу.

 

 

 

 

- Вельмі крыўднае, вядома, параза, бо ў нас было некалькі добрых момантаў, каб адкрыць лік ў матчы. Сёння вялікую ролю адыграла рэалізацыя, не хапіла нам яе. Свае моманты мы не рэалізавалі, а ў канцы яшчэ самі сабе пенальці "прывезлі". Такім чынам, каментаваць тут асабліва няма чаго, самі вінаватыя ў тым, што і суперніку дазволілі забіць, і свае моманты растранжырылі.


Чаму сёння гульня далася так няпроста?

- У нас у чэмпіянаце ўсе матчы цяжкія, усе змагаюцца, лёгкіх гульняў ні ў каго няма, таму і гэтая не выключэнне. «Нёман» - баявітая каманда, па-асабліваму заўсёды гуляе. Сёння было шмат барацьбы, так што, цалкам чакана, матч атрымаўся напружаным.


Усе казалі пра тое, што да сённяшней гульні мы падыходзілі з такой добрай статыстыкай, яшчэ не прапускалі ў чэмпіянаце, і вось гэты пенальці. Можа, сурочылі?

- Гэта футбол. Не бывае каманд, якія наогул не прапускаюць. Так атрымалася, што супернікі зарабілі пенальці. З гульні мы ў прынцыпе не далі нічога небяспечнага стварыць каля сваёй брамы. Проста так склалася, на жаль, не на нашу карысць. У другім тайме мы памянялі схему, пасля таго, як замянілі Дзьякава, прыйшлося перабудавацца. Не магу сказаць, як лягчэй, гулялі і так, і так. Часам абставіны таго патрабуюць, даводзіцца пад іх падладжвацца, нічога не зробіш. Але я гуляў і ў тры цэнтральных абаронцы, і ў два, для мяне асабіста розніцы няма.


Як думаеш, у моманце з падзеннем Фатаі, павінен быў арбітр паставіць пенальці?

- Шчыра, не ведаю. З гульні цяжка судзіць, трэба паўтор глядзець. Вядома, так заўсёды здаецца, што пенальці быў, калі ў твой бок. Але калі ты на полі, зусім па-іншаму глядзіш на эпізоды, таму так проста не скажаш. У любым выпадку, гэта судзейскае рашэнне, правільнае, няправільнае, момант загуляны, вынік на табло, ужо нічога не зменіцца.


Сёння каманда вярнулася на «Трактар». Як табе гульня на гэтым стадыёне?

- Першае, што магу адзначыць, - гэта поле. Яно добрае, на ім прыемна гуляць, значна лепш, чым на сінтэтыцы. І атмасфера добрая, гледачы былі, падтрымка адчувалася, а гэта галоўнае.


У гэтым сезоне мы пагулялі і на «Камвольшчыку», і на «Дынама», і тут на «Трактары» матч правялі. Дзе было гуляць найлепш за ўсё?

- Зразумела, што стадыён Дынама найлепшы для нас, родны. Але сам газон зараз там вельмі дрэннай якасці, а футбалісту значна прыемней гуляць на добрым полі. А тое, што так атрымліваецца, што мы «падарожнічаем» са стадыёна на стадыён - гэта ад нас не залежыць. Дзе трэба гуляць, там і гуляем, наша задача - проста выходзіць і паказваць якасны футбол
.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах