Дынама - Карпаты - 1:2.

10.02.2019

Першы турэцкі ВТЗ завершаны.

 

 

 

 

Першы турэцкі вучэбна-трэніровачны збор завершаны. Сёння каманда правяла заключны кантрольны спарынг супраць украінскага клуба «Карпаты». На жаль, але завяршыць наш «Кэмп» на пазітыўнай ноце ў нас не атрымалася - каманда саступіла з лікам 1:2. Адзіны мяч быў забіты на самым прыканцы сустрэчы, з пенальці вызначыўся Ягор Зубовіч.

 

 

 

Каманда згульваецца, спрабуе новыя тактычныя варыянты. Зразумела, патрэбны час для таго, каб прыстасавацца пад патрабаванні, якія прапаноўваюцца трэнерскім штабам Рамана Міхайлавіча. Самае галоўнае - час у нас ёсць. Заўтра раніцай каманда вяртаецца ў Мінск, дзе правядзе некалькі дзён і 16 лютага мы вяртаемся назад, у Белек. Тут каманду чакае вялікі аб'ём працы, бо вядома, што заключны збор - гэта сур'ёзна. Верым, што праца над памылкамі будзе праведзена добра!

 

 

«Дынама-Мінск» - «Карпаты» (Львоў, Украіна) - 1:2 (0:2)

Галы: Швед, 17 (з пенальці), Дебелко, 47; Зубовіч (з пенальці), 90.

«Дынама-Мінск»: Плотнікаў, Лях (гулец на праглядзе, 14 (Чыж, 43)), Швецоў, Гаўрыловіч (Іваноў, 46), Шытаў, Аляхновіч, Салі (Капленка, 46), Ксенафонтаў, гулец на праглядзе, Вяргейчык, Фатаі (Зубовіч, 46).

 

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах