Дынама - Тарпеда - 0: 2

07.02.2019

Сёння каманда правяла трэці кантрольны спарынг.

 

 

 

 

 

7 лютага - дзясяты дзень каманды на першым турэцкім вучэбна-трэніровачным зборы. Наперадзе яшчэ некалькі дзён і каманда ненадоўга вяртаецца ў Мінск.

 

 

Раніцай каманда правяла размінку на тэрыторыі нашага гатэля і адправілася рыхтавацца да будучага матчу супраць грузінскага «Тарпеда».

 

 

Матч прайшоў на тэрыторыі суперніка - 40 хвілін ад гатэля і мы на месцы. У заяўцы на гульню не было Фатаі, Навалоўскага, Аляхновіча і Вяргейчыка. На жаль, ні адзін збор не абыходзіцца без пашкоджанняў - так здарылася і з гэтымі хлопцамі. Тым не меньш, хлопцы без нагрузкі не засталіся: пакуль каманда разміналася, траўміраваныя працавалі па індывідуальнай праграме.

 

 

 

На жаль, трэці матч каманды ў Турцыі завяршыўся паразай 0:2. Абодва галы былі забітыя ў першым тайме. Першы - з пенальці, другі прыляцеў з-за межаў штрафной. Зрэшты, Сяргей Ігнатовіч здолеў некалькі разоў выратаваць каманду. А вось нападаючыя са сваёй працай не справіліся - грузінская брама засталася «сухой», хоць моманты вызначыцца былі.

 

 

Памылак хапае - зараз трэба іх выпраўляць. Працуем далей.

 

 

«Дынама-Мінск» - «Тарпеда» (Кутаісі, Грузія) - 0: 2 (0: 2)

Галы: Капанадзэ, 22 (з пенальці), Гігауры, 32.

«Дынама-Мінск»: Ігнатовіч, Лях (Чыж, 46), Швецоў, Гаўрыловіч, Шытаў (гулец на праглядзе, 67), Капленка (Трэбоціч, 46), Салі, Анцілеўскі (гулец на праглядзе, 35), гулец на праглядзе, гулец на праглядзе (Іваноў, 58), Зубовіч (гулец на праглядзе, 58).

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах