Найлепшы гулец лістапада / сьнежня: вынікі апытання.

05.12.2018

Сталі вядомыя лепшыя гульцы Дынама ў лістападзе / снежні.

 

 

 

 

 

На гэтым тыдні мы запусцілі апытанне на тэму найлепшага гульца нашага клуба ў лістападзе / снежні - заключны этап сезону. Нагадаем, у гэтым месяцы дынамаўцы правялі чатыры матчы: супраць «Віцебска», «Слуцка», «Дняпра» і мінскага «Тарпеда». Само апытанне, па традыцыі, для большай аб'ектыўнасці было разбіты на тры этапы:

- Апытанне работнікаў клуба і трэнераў нашай Акадэміі (трэнерскія штабы дубля і каманд ліцэнзійных узростаў);

- Апытанне журналістаў, якія працуюць на матчах нашага клуба;

- Апытанне заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама» Вконтакте.

Пры апытанні на першых двух этапах схема была наступнай: кожны з апытваных складаў сваю тройку лепшых гульцоў. Уладальнік першага месца атрымліваў тры балы, другога - два і трэцяга месца - адзін бал. У канцы апытання ўсе балы падсумоўваліся і вызначаліся месцы. Па выніках кожнага з этапаў ўдзельнікам налічваліся балы: 1 месца - 12 балаў, 2 месца - 10 балаў, 3 месца - 8 балаў, 4 месца - 7 балаў і г.д.


Прапануем вашай увазе вынікі апытання.

 

 

Такім чынам найлепшым гульцом лістапада практычна аднагалосна стаў Андрэй Гарбуноў, які набраў 34 балы (10 + 12 + 12). Другое месца дасталося Ніно Галавічу - 24 балы (12 + 7 + 5). Бронза - у Філіпа Іванова, які набраў 23 балы (7 + 10 + 6). Адзначым, што гэта ўжо чацвёртая ўзнагарода Андрэя ў гэтым сезоне.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах