Віншуем з днём нараджэння!

07.11.2019

Наш клуб віншуе Сяргея Алейнікава з днём нараджэння!

 

 

 

 

 

Сёння свой 58-ы дзень нараджэння адзначае адзін з самых паспяховых футбалістаў Беларусі за ўсю яе гісторыю. Сапраўдны дынамавец, легенда нашага клуба - Сяргей Алейнікаў. Гэты кумір многіх нашых заўзятараў пачаў свой шлях у Дынама ў 1981-м годзе і ўжо праз год стаў чэмпіёнам Cавецкага Cаюза. За наш клуб Сяргей выступаў да 1989-га года, пасля чаго адправіўся пакараць Еўропу. І не куды-небудзь, а ў сам Ювентус, з якім выйграў кубак УЕФА і кубак Італіі. Усяго за наш клуб Алейнікаў згуляў 220 матчаў, у якіх забіў 31 гол. Кіраўніцтва нашага клуба ад усёй душы віншуе імянінніка з днём нараджэння! Мы жадаем Сяргею моцнага здароўя, удачы, перамог і поспехаў у трэнерскай кар'еры.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах