Юбілейны матч Гaрбунова.

08.10.2018

Матч супраць ФК "Смалявічы" стаў юбілейным для нашага галкіпера.

 

 

 

 

 

Перад матчам супраць футбольнага клуба «Смалявічы» трыбуны стадыёна авацыямі сустракалі брамніка нашай каманды. Андрэй Гарбуноў атрымаў прыз найлепшага гульца месяца ўжо трэці раз у 2018 годзе - гэта унікальнае дасягненне для нашага клуба. А пасля фінальнага свістка гледачы яшчэ раз віталі галкіпера апладысментамі. Так, чарговы «сухар» - гэта добра, але падстава была куды больш сур'ёзная. Нядзельны матч стаў для Гарбунова сотым праведзеным у складзе мінскага «Дынама».

 

 

Выхаванец магілёўскай «СДЮШАР-7» перайшоў у наш клуб з «Дняпра» у 2008 годзе. Яго дэбют прыйшоўся на матч у адказ 1/8 фіналу супраць сталічнага «Лакаматыва», праўда бела-блакітныя саступілі з лікам 0:1. Наступнага шанцу прыйшлося чакаць даволі доўга - толькі ў другім крузе Гарбуноў зноў выйшаў у асноўным складзе і зноў супраць чыгуначнікаў, але на гэты раз вынік для дынамаўцаў быў станоўчым - перамога 2:1. Да канца сезона Андрэй не прапусціў ніводнага матчу.

 

 

«Дынама» Гарбуноў пакінуў у 2011 годзе. За тры з паловай сезона галкіпер прыняў удзел у 74-х матчах.

 

 

Узімку Андрэй вярнуўся ў наш клуб і да бягучага моманту прыняў удзел у 26-ці матчах. У агульнай складанасці Гарбуноў за сто матчаў прапусціў 95 мячоў, 46 матчаў для яго - «сухія».

 

 

Віншуем Андрэя з юбілеем!

 

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце