Віншуем з юбілеем Анатоля Усенка.

14.06.2018

ФК «Дынама-Мінск» віншуе Анатоля Усенку з 70-годдзем!

 

 

 

 

Сёння свой 70-гадовы юбілей адзначае ветэран мінскага «Дынама» Анатоль Іванавіч Усенка!

Заслужаны трэнер Беларусі Анатоль Усенка працаваў у трэнерскім штабе нашага клуба з 1975 па 1984 год. Разам з «Дынама» выходзіў у вышэйшую лігу ў 1978-м, выйграваў залатыя медалі першынства СССР-1982, бронзу-1983. Разам з «Дынама» дэбютаваў у еўракубках.

ФК «Дынама Мінск» ад усёй душы віншуе Анатоля Іванавіча з юбілеем і жадае здароўя, невычэрпнага аптымізму і ўсяго самага найлепшага!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце