Дынамаўскае дэрбі: усе на выезд!

07.06.2018

Уся інфармацыя аб наступным матчы ў Брэсце.

 

 

 

 

 

Чэмпіянат Беларусі аднаўляецца ўжо на наступным тыдні. У сераду нашу каманду чакае матч 11-га тура,  гэта будзе «Дынамаўскае дэрбі». Матч пройдзе на ГАСК «Брэсцкі» і пачнецца ў 20:45. Кошт квіткоў на гульню наступны:

 

· 8 рублёў - сектары 14, 15 і 22.

· 6 рублёў - усе сектары Заходняй трыбуны, за выключэннем 14, 15 і 22.

· 1 рубель - усе сектары Усходняй трыбуны, за выключэннем сектараў 1 і 2 (гэта сектары для прыезджых заўзятараў, квіток туды каштуе 4 рублі
).

 

Квіток на сектары 14, 15, 22 можна набыць у інтэрнэце са зніжкай у 1 рубель. Для гэтага выкарыстоўвайце промакод: FCDB1960. Яго трэба ўнесці ў поле "Код скидки/пароль".

 

Дзецям да сямі гадоў у суправаджэнні дарослых уваход бясплатны, без прадастаўлення месца. Дзецям да 14 гадоў - зніжка 50% на сектары 11, 12, 17, 18.

 

 

Чым дабрацца ў горад над Бугам? Максімальна зручны спосаб - на цягніку, і мы настойліва раім набыць квіток ўжо зараз ...

 

 

Позні час пачатку паядынку пакідае нам толькі адзіны варыянт таго, як можна з'ехаць назад. Набыццё зваротнага квітка таксама раім не зацягваць.

 

 

Шлях ад вакзала да стадыёна займае прыкладна дваццаць хвілін.

 

 

Паважаныя заўзятары, да сустрэчы ў Брэсце!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

ДРОН3

07.06.2018 у 18:54

Согласен, могли бы что то придумать для своих болельщиков

Ждан1

07.06.2018 у 15:00

Игра в будний день, руководство не может выделить для своих болельщиков автобус?
Навіны па тэгах