Трансферныя навіны

26.02.2018

Арцём Салавей і Арцём Гурэнка падпісалі кантракты з ФК «Дынама-Мінск»

 

 

 

 



Паўабаронца Арцём Салавей добра знаёмы заўзятарам мінскага «Дынама». З 2007 па 2010 год ён выступаў у дублі, а затым і ў асноўным складзе нашага клуба.

У 2010 на правах арэнды Арцём перайшоў у жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», а з сезона 2011 падпісаў з гэтай камандай паўнавартасны кантракт.

У сезоне 2013 Арцём Салавей пераходзіць у екацярынбургскі ФК «Урал» (Расія), але ўжо ў верасні вяртаецца ў чэмпіянат Беларусі, у гродзенскі «Нёман».

З 2015 па 2017 год Арцём Салавей - гулец ФК «Віцебск».

Удзельнік Алімпійскіх Гульняў 2012 года ў Лондане.

Усяго ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі Арцём Салавей правёў 189 матчаў, у якіх забіў 31 гол, аддаў 22 галявыя перадачы.



Паўабаронца Арцём Гурэнка ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі дэбютаваў 17 лiстапада 2012 года ў матчы ФК «Мінск» - «Дынама» (Брэст) - 0:0. Выхаванец ФК «Мінск», Арцём Гурэнка выступаў за гэтую каманду з 2012 па 2014 год, пасля чаго на тры сезоны адправіўся ў Літву, дзе з 2015 па 2016 год гуляў за ФК «Тракай», з якім два года запар стаў срэбным прызёрам першынства Літвы.

А ў сезоне 2017 Арцём Гурэнка гулец ФК «Судува», з якім выйграў залатыя медалі першынства Літвы.

У 2017 годзе падпісаў кантракт з ФК «Слуцк».

У складзе маладзёжнай зборнай Беларусі Арцём Гурэнка ў 2013 годзе стаў бронзавым прызёрам Кубка Садружнасці.



Мінскае «Дынама» вітае Арцёма Салаўя і Арцёма Гурэнку ў шэрагах клуба і жадае футбалістам дамагчыся максімальных спартыўных вынікаў і праявіць свае лепшыя футбольныя якасці ў бела-блакітнай, дынамаўскай футболцы.



***
Харвацкі абаронца Якаў Медзіч не прайшоў прагляд у нашым клубе і ўжо пакінуў размяшчэнне «Дынама».

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах