Трансферныя навіны

23.02.2018

Аляксандр Макась падпісаў кантракт з ФК «Дынама-Мінск».





 

 

Сёння кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў нападаючы Аляксандр Макась.

Аляксандр Макась з'яўляецца выхаванцам ФК МТЗ-РІПА, за які выступаў на працягу сезонаў 2009-2011. Наступным клубам у біяграфіі Макася стаў сталічны ФК «Мінск», у складзе якога нападаючы ў сезоне 2012/13 выйграў Кубак Беларусі.

За «гараджан» Аляксандр выступаў да 2016 года, пасля чаго заключыў кантракт з казахскім ФК «Рэйнджэрс».

Мінулы сезон Аляксандр Макась правёў у шэрагах жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Усяго ў чэмпіянаце Беларусі Аляксандр Макась правёў 124 матчы, у якіх забіў 23 галы і аддаў 10 галявых перадач.

ФК «Дынама-Мінск» вітае Аляксандра Макася ў сваіх шэрагах і жадае футбалісту дамагчыся высокіх спартыўных дасягненняў у складзе нашага клуба!

Сардэчна запрашаем у «Дынама», Александр!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах