Максім Швецоў працягнуў кантракт з нашым клубам.

23.02.2018

Трансферныя навіны клуба.

 

 

 

 

Абаронца мінскага «Дынама» Максім Швецоў і ФК «Дынама-Мінск» сёння перазаключылі існуючы кантракт на новых, больш выгодных умовах, пры гэтым падоўжыўшы дзеянне існуючага пагаднення яшчэ на адзін год.

Максім Швецоў з'яўляецца выхаванцам нашага клуба. У сезоне 2016 правёў першыя тры матчы за асноўны склад. На сённяшні дзень на яго рахунку 14 гульняў у чэмпіянаце Беларусі, 2 матчы ў Кубку Беларусі і 1 гульня ў кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Віншуем Максіма з падпісаннем новага кантракта і жадаем рухацца толькі наперад, да дасягнення вызначаных мэтаў!

 

 


 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце