Дынама адправілася на збор у Турцыю

05.02.2018

Сёння мінскае «Дынама» адправілася на збор у Турцыю.

 

 

 

 

Сёння ў 16:45 дэлегацыя мінскага «Дынама», транзітам праз Стамбул і Анталію, адправілася ў Белек, дзе заўтра ў каманды пачнецца другі вучэбна-трэніровачны збор, які працягнецца да 19 лютага. Адным рэйсам з нашай камандай у Белек адправіліся сябры-супернікі з жодзінскага Тарпеда-БелАЗ.
 



Усяго ў Турцыю на чале з трэнерскім штабам адправілася 26 футбалістаў:

Брамнікі: Гарбуноў Андрэй, Ігнатовіч Сяргей, Лазоўскі Мікіта.

Палявыя гульцы: Бегуноў Раман, Быкаў Арцём, Галавіч Ніно, Гурэнка Арцём, Іваноў Філіп, Капленка Мікіта, Крайко Юры, Ксенафонтаў Аляксандр, Лапун Ягор, Макась Аляксандр, Медзіч Якаў, Міраеўскі Арцём, Нікаліч Ураш, Наёк Аляксандр, Сарока Антон, Сачыўка Аляксандр , Салавей Арцём, Стаянаў Крум, Хвашчынскі Уладзімір, Чыж Аляксандр, Швецоў Максім, Яроцкі Яраслаў, Яхая Сейду.

Юры Астраух збор прапусціць - абаронца аднаўляецца пасля пашкоджання. Нікола Лукіч трэніруецца з дубліруючым складам


Месцам дыслакацыі клуба на бліжэйшыя два тыдні стане гатэль «Sueno hotels deluxe» у г. Белек, рэгіён Анталья.

Нагадваем, што на зборы запланавана 4 кантрольныя матчы:
8.02 - Анжы (Махачкала, Расія)
11.02 - Алімпія (Любляна, Славенія)
15.02 - Енісей (Краснаярск, Расія)
18.02 - Дынама (Масква, Расія)

 


 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце