Кубак Калыванава 2018: другі дзень.

07.01.2018

Дынамаўцы саступілі маскоўскім армейцам.

 

 

 

 

Крыўдна саступіўшы ва ўчорашнім матчы чартанаўцам, дынамаўцы разлічвалі сённяшні матч супраць армейцаў правесці яшчэ мацней, бо гулялі ўчора нашы даволі нядрэнна.

 

 

ЦСКА на турніры выступае "па парабале" - у першым матчы чырвона-сінія разграмілі «Мілан» (4:1), а ўчора былі разбітыя «Зенітам» (0:4). Такая аплявуха, больш чым відавочна, добра раззлавала нашых супернікаў. Тым не меньш, першымі ініцыятывай у матчы завалодалі нашы хлапчукі. Не сказаць, што армейцаў прыціснулі, але дынамаўцы стартавую дзесяціхвілінку правялі з невялікай перавагай, зрэшты, бліжэй да сярэдзіны першага тайма армейцы сталі пераводзіць гульню да брамы Глеба Попчанкі, які працягнуў свой шэраг самых неверагодных сэйваў. Без перабольшання скажам пра тое, што наш брамнік пакуль у Маскве здзіўляе ўсіх - вось і сёння ў першым тайме яму прыйшлося вельмі несалодка, так як працы было шмат.

 

 

Пачатак другога тайма мінчукі пастараліся правесці гэтак жа, як і ў першым - актыўна прэсінгуя суперніка. Дарэчы, гэта ў падначаленых Гарбара атрымалася - армейцы трохі разгубіліся, але здолелі хутка ўзяць сябе ў рукі і неўзабаве, згуляўшы прыгожую камбінацыю, адкрылі лік. Шыкоўны ўдар у "дзявятку" - тут не тое што Попчанка, але і значна больш дасведчаны галкіпер не змог бы выратаваць сваю каманду ... А праз яшчэ некалькі хвілін нашаму Глебу прыйшлося даставаць з брамы другі мяч.

 

 

0:2 на табло прымусіла нашых хлопцаў разварушыцца, і канцоўку сустрэчы дынамаўцы правялі каля брамы армейцаў. І дынамаўцы мелі моманты вызначыцца, але "размачыць" галкіпера ЦСКА ў нас не атрымалася.

 

 

Другая параза, але радуе тое, што якасць гульні ў нашых хлопцаў стала лепш. Вядома, гуляць у Маскве - гэта не ўзровень першынства Мінска, дзе часам лік галоў у браму суперніка перавальвае за другі дзясятак. Гэта досвед, і ён будзе карысны, адназначна.

 

 

Заўтра а 14-й мы згуляем супраць «Мілана», верым!

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах