Дынама Inside

Дынама Inside 25 лістапада 2015 г. 0 каментарыяў

У Беларусь прыйшлі першыя замаразкі - самы час уцяпліцца!
Пра тое, як футбалісты мінскага «Дынама» дапамагалі наведвальнікам гіпермаркета «Прастор» і фірмовай крамы ФК «Дынама-Мінск» выбіраць вопратку па сезоне на распродажы прадукцыі Saller, а таксама пра саую выгодную футбольную прапанову сезона: як атрымаць два квіткі на матч Лігі Еўропы і паездку па маршруце Мінск-Барысаў і назад бясплатна, вы можаце даведацца паглядзеўшы новы выпуск клубнага праекту!

 

Дынама Inside 02 лістапада 2015 г. 0 каментарыяў
  • Усялякі труд ганаровы, калі ён карысны! - Ці як футбалісты «Дынама» на адзін вечар змянілі прафесію!
     
  • Не трэба баяцца! - аднойчы мінскае «Дынама» ужо сапернічала з іспанскім клубам у еўракубках. І перамагло!
     

Дынама Inside прапануе новы выпуск клубнага відэачасопіса.

Уладкоўвайцеся зручней! Гук - паболей! Настальгію - на поўную!

Дынама Inside. 22 верасня 2015 г. 0 каментарыяў

«Ехаў на матч праз Байкал, Сібір і Урал». Як падтрымліваюць мінскае "Дынама" ў Еўропе

Дынама Inside. 26 жніўня 2015 г. 0 каментарыяў

"Я з трох гадоў у самалёце". Як гулец мінскага "Дынама" паляцеў на матч Лігі Еўропы без каманды

Дынама Inside. БАТЭ - Дынама - 0:1 12 жніўня 2015 г. 0 каментарыяў

Чэмпіянат Беларусі па футболе - 2015. Самы рэйтынгавы матч сезону - вачамі лепшага клубнага відэапраекту краіны.

Дынама Inside. Як футбаліст і хакеіст падраліся да крыві 24 ліпеня 2015 г. 0 каментарыяў

У новым выпуску лепшага клубнага праекту краіны "Дынама Inside" гуляючы трэнер футбольнага "Дынама" Васіль Хамутоўскі і хакеіст "Дынама" з байцоўскімі задаткамі Мікіта Камароў сустрэліся тварам да твару на баксёрскім рынгу. Секундаваць вядомым спартоўцам падахвоціліся экс-капітан футбольнай зборнай Сяргей Штанюк і аўтар пераможнай шайбы ў чвэрцьфінальным паядынку алімпійскага хакейнага турніру ў Солт-Лэйк Сіці супраць шведаў Уладзімір Копаць.

Хто апынуўся мацней - футбаліст ці хакеіст? Якія ацэнкі бою далі каментатар Павел Баранаў і баксёр-прафесіянал Аляксандр Усцінаў? Пра гэта, а таксама пра набіраючую папулярнасць акцыю мінскага "Дынама", калі гульцы каманды частуюць сваіх заўзятараў, вы даведаецеся з відэачасопісу "бел-блакітных".

Дынама Inside. Лета надыйшло! 04 ліпеня 2015 г. 0 каментарыяў

Артур Едзігаран асвойвае новую прафесію і распавядае аб памятных этапах сваёй кар'еры! А спадарожніцы нашых футбалістаў пракаціліся на матацыклах, прадэманстравалі навыкі валодання футбольным мячом і ... новы выпуск лепшага клубнага відэапраекта краіны - Дынама Inside - у адным кліку ад вас!

Дынама Inside 20 чэрвеня 2015 г. 0 каментарыяў

Салют да 88-годдзя мінскага «Дынама» і іншыя сюрпрызы у дзень нараджэння легендарнага клуба.

ФК «Дынама-Мінск» і sport.tut.by прадстаўляюць чарговы выпуск лепшага клубнага відэачасопіса ў краіне.

Дынама Inside 15 мая 2015 г. 1 каментарый

"Паставім цягач на поле, а джып у браму" ці як футбалісты мінскага "Дынама" рэкламуюць вырабы МЗКЦ!

Прыгоды паўабаронцы мінскага "Дынама" Нівалда і брамніка сталічнай дружыны Васіля Хамутоўскага на Мінскім заводзе колавых цягачоў, а таксама гісторыя пра тое, як прэс-служба разам з заўзятарамі клуба робіць сайт "бела-блакітных" адным з лепшых у краіне.

"Дынама Inside" прапануе два займальных сюжэты пра жыццё нашай каманды.

Дынама Інсайд. Напярэдадні старту сезону. 07 красавіка 2015 г. 0 каментарыяў

Дынама Інсайд. Напярэдадні старту сезону.

Дынама Inside 07 лютага 2015 г. 0 каментарыяў

У чарговай серыі клубнага праекту «Дынама Inside» мы правяраем кулінарныя і музычныя здольнасці Сяргея Ігнатовіча, а таксама знаёмімся з новым нападаючым мінскага «Дынама» Фатасам Бечыраем.

Дынама Інсайд. Экспрэс выпуск 18 студзеня 2015 г. 0 каментарыяў

Душан Угрын - першае знаёмства

Динамо Inside 30 кастрычніка 2014 г. 0 каментарыяў

Хто выяўляе сабой апору "Дынама" ў доўгатэрміновай перспектыве, непадробная дзіцячая радасць на Свяце Футболу і паход у госці да ...

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы даведаецеся паглядзеўшы новы, у меру вясёлы, месцамі кранальны, збольшага сур'ёзны, але які традыцыйна радуе заўзятара выпуск клубнага праекту Дынама InSide!

Дынама Inside 22 верасня 2014 г. 0 каментарыяў

Вырашыўшы задачу па выхадзе ў групавую стадыю Лігі Еўропы, мінскае «Дынама» няўдала стартавала ў групе, саступіўшы на выездзе грэцкаму ПАОКу. «Дынама Inside» распавядае аб першым выездзе каманды: грэцкім досведзе лідэра каманды Чыгозэ Удожы, афіцыйных сустрэчах, спартыўных дыетах, прэсінгу беларускіх заўзятараў з боку грэкаў і шмат іншай інфармацыі.

Глядзім!

Дынама InSide. Прывітанне, Ліга Еўропы! 02 верасня 2014 г. 0 каментарыяў

Напэўна няма такога заўзятара мінскага Дынама, хто б не глядзеў у прамым эфіры матч раўнду плэй-оф Лігі Еўропы Насьянал - Дынама, у якім каманда аформіла адну з задач сезона - выйшла ў групавы этап Лігі Еўропы.

За кадрам тэлетрансляцыі засталося шмат што: васьмігадзінны пералёт Мінск-Порта-Фуншал, побыт выспы Мадэйра і музей Крышціяну Раналду, падтрымка гасцей з Мінска жыхарамі гэтай партугальскай выспы і як гульцы Дынама рыхтаваліся да аднаго з найважнейшых паядынкаў сезона - усё гэта глядзіце ў нашым праэкце DINAMO INSIDE !

Футбол у свеце