Прэс-служба

Заяўка на інтэрвью

 

Інтэрв'ю, кожныя фота-і відэаздымкі (за выключэннем матчаў) з удзелам гульцоў, трэнераў і работнікаў мінскага «Дынама», а таксама наведванне вучэбна-трэніровачнай базы і трэніровак каманды павінны папярэдне ўзгадняцца з прэс-службай клуба.

 

Для гэтага неабходна накіраваць на адрас прэс-службы па факсе (017) 309 20 70 альбо па электроннай пошце press@dinamo-minsk.by заяўку за подпісам кіраўніка СМІ, у якой павінна быць указана наступная інфармацыя:

- Назва СМІ, наклад, перыядычнасць выхаду;
- Прозвішча, імя, пасада і кантактныя дадзеныя журналіста;
- Тып мерапрыемства: інтэрв'ю, фотасесія, наведванне трэніроўкі і т.д.;
- Жаданыя тэрміны і месца правядзення;
- Арыентыравальная тэма;
- Прозвішча, імя прадстаўніка ФК «Дынама-Мінск», якога плануецца задзейнічаць у мерапрыемстве;
- Плануемая дата публікацыі.


У дадатковых выпадках (па запыце інтэрв'юяванага), рэпарцёр абавязаны прадаставіць меркаваны пералік пытанняў.

Прэс - служба ФК «Дынама-Мінск» абавязваецца разгледзець запыт і даць адказ цягам 24 гадзін з моманту атрымання заяўкі.

СМІ павінны ў абавязковым парадку прадставіць гатовы да публікацыі матэрыял (загаловак, ўрэзкі, тэкст матэрыялу) на зацвярджэнне інтэрв'юяванаму. Толькі пасля вычыткі інтэрв'юяванага гатовага да публікацыі матэрыялу (уключаючы загаловак, ўрэзкі, тэкст) інтэрв'ю можа быць апублікавана ў СМІ.

Пасляматчавыя экспрэс-інтэрв'ю не патрабуюць ўзгаднення з прэс - службай пры ўмове, што зносіны з гульцамі і трэнерамі каманды адбываюцца ў мікст-зоне (на хатніх матчах каманды - хол стадыёна «Трактар»).

Невыкананне дадзенага парадку можа пацягнуць забарону на зносіны з гульцамі, трэнерамі і супрацоўнікамі ФК «Дынама-Мінск» для СМІ ці іх прадстаўнікоў. У выпадку неаднаразовых парушэнняў прэс-служба клуба пакідае за сабой права пазбавіць СМІ ці іх прадстаўнікоў акрэдытацыі на наведванне хатніх матчаў каманды.