Звязда

Уладзімір ЖУРАВЕЛЬ: “Калі чалавек усведамляе адказнасць сваёй працы, будзе плён!” 28 студзеня 2014 г. 0 каментарыяў

 

У самым канцы мінулага года футбольны клуб “Дынама-Мінск” зрабіў сваім прыхільнікам навагодні падарунак – абвясціў імя новага трэнера. Выбар “бела-сініх” не на жарт скалыхнуў спартыўную грамадскасць: на пасаду глаўкама запрасілі Ўладзіміра Жураўля, які апошнія чатыры гады ўзначальваў салігорскі “Шахцёр”. Адны футбольныя эксперты здзіўляліся і адкрыта казалі, што не разумеюць падобнага рашэння, іншыя зацікаўлена адзначалі, што гэта па меншай меры смелы крок, які можа даць плён. Меркаванні могуць быць рознымі, але факт застаецца фактам: сезон-2014 “дынамаўцы” сустрэнуць з новым настаўнікам. Карэспандэнт “Алімпійца” пабываў на адной з першых трэніровак “бела-сініх” і задаў некалькі пытанняў новаму глаўкаму  “Дынама”.