Мова Cup - рэгламент футбольнага турніру

19.09.2014

Мова Cup - рэгламент футбольнага турніру

 

 

 

 

 

 

 

 

Палажэнне

аб правядзенні спаборніцтваў па футболе сярод аматарскіх футбольных каманд у межах турніру «Мова Cup»

28 верасня 2014 г. Пачатак а 10.00.

 

Мэты і задачы

Турнір «Мова Cup» праводзіцца з мэтай:

- Развіцця, прапаганды і папулярызацыі футболу;

- Духоўна-маральнага выхавання,

- Арганізацыі вольнага часу, фарміравання здаровага ладу жыцця;

- Турнір «Мова Cup» з'яўляецца спартыўным святам. Галоўнае правіла турніру - «Fair Play». Катэгарычна не дапускаюцца наўмысная грубая гульня, неспартыўныяпаводзіны, непавага да суперніка, ужыванне нецэнзурнай лаянцы (мат) і т.д.

Кіраўніцтва спаборніцтвамі

Агульнае кіраўніцтва па падрыхтоўцы, правядзенніі кантролю за рухам здзяйсняе Аргкамітэт турніру «Мова Cup».

Фармат турніру

Колькасць каманд - 32. Матч складаецца з 2-х таймаў па 10 хвілін кожны. Лёсаванне адбудзецца 26 верасня а 14.00. Каманды праводзяць матчы па алімпійскай сістэме (прайграў, вылецеў). У выпадку нічыйнага зыходу матчу пераможца вызначаецца ў серыі пенальці (па 3 ўдары).

Калі пасля выканання пяці ўдараў абедзве каманды заб'юць роўную калькасць галоў, ці не заб'юць ніводнага, выкананне ўдараў працягваецца да таго часу, пакуль адна з каманд не заб’е на адзін гол больш пры аднолькавай колькасці выкананых удараў.

Артыкул 1. Удзельнікі спаборніцтваў

1.1. Удзельнікамі спаборніцтваў могуць быць толькі аматарскія футбольныя каманды, якія абавязваюцца выконваць патрабаванні і рашэнні турніру «Мова Cup».

1.2. Рашэнне аб выключэнні каманды з турніру прымаецца Аргкамітэтам турніру «Мова Cup».

Артыкул 2. Умовы ўдзелу каманд у матчах чэмпіянату

2.1. Каманда павінна падаць заяўку (максімум 12 чалавек) да 26 верасня да 13.00. Узрост удзельнікаў - старэйшыя за 16 гадоў. У заяўцы павіннабыць пазначана:

2.1.1. Назва каманды;

2.1.2. Дадзеныя капітана і яго намесніка (з абавязковым пазначэннем электроннай скрыні);

2.1.3. Склад: Прозвішча, імя, дата нараджэння.

Заяўкi прымаюцца на паштовы адрэс info@dinamo-minsk.by

  

Артыкул 3. Парадак унясення камандамі неабходных змяненняў у заяўку

3.1. Парадак дазаяўкіі адзаяўкі гульцоў:

Каманда не мае права заявіць і адзаявіць гульцоў пасля пачатку турніру «Мова Cup»;

3.2. Парадак змены дадзеных аб камандзе:

Змены дадзеных аб камандзе можа ажыццяўляць толькі капітан гэтай каманды.

Артыкул 4. Асноўныя патрабаванні да экіпіроўцы футбалістаў

4.1. Экіпіроўка футбалістаў павінна адпавядаць патрабаванням «Правіл гульні ў футбол 6 X 6». Футбалісты не маюць права выкарыстоўваць такую экіпіроўку або апранаць на сябе тое, што ўяўляе небяспеку для яго самога, ці для іншага футбаліста (гадзіннік, пярсцёнак, ключы, завушніцы, ланцужок, т.д.). Футбалісты, спартыўная экіпіроўка якіх не адпавядае «Правілам гульні ў футбол 6 X 6», да матчу не дапускаюцца. Гулец, якому было прапанавана пакінуць поле з-за парушэння дадзенага Правіла і які выходзіць (ці зноў вяртаецца) на поле без дазволу суддзі, атрымлівае папярэджанне з паказаннем жоўтай карткі;

4.2. Колеры формы гуляючых каманд павінны адрознівацца адзін ад аднаго. Форма брамніка па колеры павінна адрознівацца ад формы футбалістаў абедзвюх каманд;

4.3 У выпадку супадзення колераў формы ў каманд - каманда-госць (паводле календара) павінна апрануць запасную форму альбо манішкі (прадастаўляюцца турнірам);

Артыкул 5. Парадак правядзення матчаў

5.1. Гульні турніру «Мова Cup» праводзяцца 28 верасня 2014;

5.2. Усе гульні турніру праводзяцца толькі пры наяўнасці суддзі матчу, сеткі на абодвух брамахі мячом (памер 5), прыдатным для правядзення падобных спаборніцтваў(вырашае суддзя);

5.3. У выпадку вылету мяча за межы поля, або тэрыторыі стадыёна, за вяртанне мяча адказвае каманда, ад гульца якой паляцеў мяч;

5.4. Перапынак у матчы складае, па рашэнні суддзі, ад 1 да 5 хвілін;

5.5. У выпадку вылету мяча за межы поля, мяч уводзіцца нагой з бакавой лініі.

Артыкул 6. Судзейства

6.1. Суддзя матчу абавязаны:

а) дзейнічаць у строгай адпаведнасці з гэтым Палажэннем, «Правіламі гульні ў футбол 6 X 6», а таксама іншымі нарматыўнымі дакументамі турніру і рэкамендацыямі яе кіраўнікоў;

б) своечасова з'яўляцца на матч (не пазней часу, названага ў календары спаборніцтваў як пачатак гульні). Мець пры сабе свісток, секундамер, камплект судзейскіх картак, спартыўную форму і спартыўны абутак;

г) сачыць, каб гульня пачыналася ў час, адведзены календаром турніру;

ж) аб'яўляць пасля гульні камандам канчатковы лік сустрэчы.

Артыкул 7. Заяўка на матч

7.1. Прадстаўнік каманды абавязаны:

7.1.1. Перад пачаткам матчу (за 15 хвілін) унесці ў пратакол ўсіх гульцоў, якія ўдзельнічаюць, пазначыўшы для кожнага гульца наступную інфармацыю: прозвішча, імя. У выпадку невыканання гэтага правіла камандзе прысуджаецца тэхнічная параза злікам 0:3;

7.1.2. Па заканчэнні матчу падысці да століка арганізатараў і падпісаць протакол матчу.

Артыкул 8. Парадак дыскваліфікацыі гульцоў.

 

8.1. За кожныя дзве жоўтыя карткі,атрыманыя паслядоўна, гулец дыскваліфікуецца на наступны матч.




Тэгі: Акцыя

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

alyaksandr1

23.09.2014 у 14:14

Было бы неплохо, если бы где-то появлялась и обновлялась информация о заявившихся командах. Заявку отправил вчера на info@dinamo-minsk.by, непонятно, принята или не принята.

Juras10

23.09.2014 у 13:14

Чытаем рэгламент уважліва: "Заяўкi прымаюцца на паштовы адрэс info@dinamo-minsk.by"

МГПТК кулинарии1

23.09.2014 у 13:08

Название команды: Кулинары Капитан: 1. Пинчук Владислав +375295574807 (мтс) Состав: Пинчук Владислав (09.06.1994) 2. Сурдо Дмитрий (1994 г. р.) 3. Напорко Андрей (1994 г. р.) 4. Шевчик Артем (1995 г. р.) 5. Суша Никита (1997 г. р.) 6. Зыль Алексей (1996 г. р.) 7. Вершеня Александр (1997 г.р.) 8. Суринов Павел (1997 г. р.) 9. Бурак Павел (1997 г. р.) 10. Хавханов Роман (1997 г. р.)

Жека19921

22.09.2014 у 23:16

Название команды : Жодино Капитан: Богдановский Евгений (pele2008_92@mail.ru), +37544 454 90 83(велком) Состав: Богдановский Евгений (09.04.1992) 2.Бабицкий Михаил(03.02.1993) 3. Булдаков Павел (27.09.1991) 4. Смирнов Игорь (28.01.1998) 5.Горелька Дмитрий (26.01.1995) 6.Пузанкевич Алексей (01.09.1992)

Igoryan1

19.09.2014 у 22:41

Название команды: Импульс Капитан: Якушев Игорь (otec_reshaet@mail.ru), +375291759651 (велком) Состав: 1. Якушев Игорь (24.04.1998) 2. Мигуцкий Дмитрий (18.05.1998) 3. Мельник Сергей (28.05.1998) 4. Антихович Вадим (08.08.1997) 5. Константинов Дмитрий (14.08.1998) 6. Жуков Кирилл (22.11.1997)
Футбол у свеце
Навіны па тэгах