
Андрэй Залескі
- Выхаванец: ДзЮСШ-1 (Ліда)
- Першы трэнер: Янчаўскас В. Ю.
- Папярэднія клубы: Бяроза-2010
Андрэй Залескі – выхадзец з Навагрудку, але займацца футболам пачаў у лідскім ДзЮСШ. Першым трэнерам быў В. Ю. Янчаўскас.
Прафесійную кар'еру Андрэй распачаў у мінскім «Дынама» ў 2008 годзе, выступаючы за дубль. У сезоне 2008 дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы за Кубак Беларусі.
Згуляць свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі Андрэю атрымалася ў сезоне 2009. Упершыню трапіўшы ў заяку на матч 16 мая 2008 года ў хатнім матчы з «Шахцёрам» (2:0), Андрэй цярпліва чакаў свайго шанцу 9 матчаў на лаўцы запаснікоў. У дзесятым па ліку, у пратакол якога было занесена прозвішча «Залескі», гулец дэбютаваў у стартавым складзе. Здарылася гэта 27 верасня 2008 года. Мінскае «Дынама» прыймала мікашэвіцкі «Граніт» і перамагло 1:0. Залескі адгуляў 86 хвілінаў і быў заменены за 4 хвіліны да канца матчу.
Правядучы два сезону ў пазыцы ў клубе «Бяроза-2010» Залескі ізноў закліканы пад сцягі асноўнага складу мінскага «Дынама».