Сезон 2018:
  • 11
  • 581
  • 0
  • 2
  • 2
  • 0
2 Украіна
Варанкоў Ігар
37 гадоў, паўабаронца

Нарадзіўся 24 красавіка 1981 г.
у г. Дзяржынск, Украіна
184 см/73 кг

  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)

Ігар Варанкоў

  • Выхаванец: Шахцёр (Дзяржынск, Украіна)
  • Першы трэнер: В.І. Загнойка, В.В. Анішчанка
  • Папярэднія клубы: Днепр Магілёў, Тарпеда Жодзіна, ФК Мінск, ФК Гомель, Белшына Бабруйск (усё - Беларусь)
  •  

    Нарадзіўся Ігар Варанкоў ва Украіне. А дакладней у горадзе Дзяржынск Данецкай вобласці. Тамсама пачаў займацца футболам. Зрэшты як футбаліст здзейсніўся ў суседняй Беларусі.

     

    Як большасць перспектыўных рабят з данецкага рэгіёну, Варанкоў дастаткова хутка трапіў у сферу інтарэсаў «Шахцёра». У Акадэміі аднаго з грандаў украінскага футболу ён і пачаў спасцігаць азы. Але дамагчыся прызнання на Радзіме хлопцу было не наканавана. Пагуляўшы крыху ў паўаматарскіх «Шахцёры» з Дзяржынску і «Вугальку» з Дзімітраву, у 2004-м Ігар перабраўся ў Магілёў. У тамтэйшым «Дняпры» ўкраінцаў заўсёды хапала. Так што з адаптацыяй у навабранца праблем не паўстала.

     

    У магілёўскай дружыне Варанкоў відавочна прыйшоўся да кампаніі, сходу заслупаваўшы за сабой статус жалезнага гульца асновы на цэлых тры гады. Аднак увесь гэты час клуб вырашаў галоўным чынам лакальныя задачы, не падумваючы пра больш сур'ёзныя дасягненні, чым захаванне прапіскі ў вышэйшай лізе. Таму ў 2007 годзе футбаліст перабраўся ў больш амбіцыйнае жодзінскае «Тарпеда», якому некалькі год запар не хапала самай дробязі, каб узлезці на п'едэстал.

     

    У Жодзіна Ігар на працягу трох год таксама адыгрываў вядучыя ролі, але медалёў так і не атрымаў. А вось яго прыход у ФК «Мінск» у 2010 годзе атрымаўся даволі паспяховым – «бронза». Первая ў яго калекцыі і ў гісторыі клубу.

     

    У 2012-м Варанкоў папоўніў скарбонку трафеяў Суперкубкам Беларусі, які выйграў са сваім новым клубам ФК «Гомель». Да апошняга гамельчукі прэтэндавалі і на ўзнагароды ў чэмпіянаце, але на фінішнай прамой не вытрымалі канкурэнцыю з мінскім «Дынама», заняўшы чацвёртае месца.

     

    Сезон-2013 футбаліст правёў у складзе бабруйскай «Белшыны», гульня якой не вылучалася стабільнасцю. Чаго не скажаш пра Варанкова. Хаўбэк быў звыкла запатрабаваны і выглядаў сапраўдным лідарам каманды. А мінскаму «Дынама» ў минулым сезоне якраз не хапала на полі важаку. З гэтага пункту гледжання запрашэнне пад свае сцягі найдасведчанага 32-гадовага ўкраінца выглядае цалкам абгрунтавана. Тым более што легіянерам Варанкоў у Беларусі даўно як не з'яўляецца.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52