Сезон 2018:
  • 21
  • 1801
  • 0
  • 0
  • 6
  • 0
20 Беларусь
Вераціла Алег
30 гадоў, абаронца

Нарадзіўся 10 ліпеня 1988 г.
у в. Навасёлкі, Гродзенская вобл., Беларусь
180 см/72 кг

  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2008 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2009 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2012 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2011 г. (U-21)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)

Алег Вераціла

  • Выхаванец: ДзЮСШ (Ваўкавыск)
  • Першы трэнер: Тамашэўскі Ю.С.
  • Папярэднія клубы: РДУАР-Дынама (Мінск)
  •  

    Алег Вераціла пачаў займацца футболам у родным Ваўкавыску ў мясцовай ДзЮСШ у трэнера Юрыя Тамашэўскага. У юным узросце апынуўся ў структуры мінскага «Дынама», дзе прайшоў шлях праз юнацкія каманды і дубль да асноўнага складу. Разам са сваімі аднагодкамі пад кіраўніцтвам Юрыя Пышніка Алег не раз выйграваў першынство моладзевых каманд і дублюючых складаў. Прытым, у тыя часы футбалісту даводзілася гуляць на розных пазіцыях як у абароне, так і ў цэнтры паўабароны.

     

    У галоўнай камандзе Вераціла дэбютаваў 1 красавіка 2007 у кубкавым матчы супраць "Нёмана" у Гродна. А праз два тыдні адбылася першая гульня ў чэмпіянаце - з жодзінскім "Тарпеда". Адпачатку флангаваму абаронцу атрымалася пацвердзіць свае дамаганні на права гуляць у стартавым складзе. Вось ужо 8-ы сезон Алег з'яўляецца трывалым гульцом асноўнага складу і ўлюбёнцам заўзятараў! Колькасць праведзеных матчаў у складзе «Дынама» набліжаецца да адзнакі - 200.

     

    Яго розніць бездакорная гульня ў абароне, учэпістасць у адборы мяча, няўступлівасць у адзінаборствах. Неаднойчы яму даводзілася выводзіць каманду на матч з капітанскай павязкай.

     

    Забівае Вераціла даволі рэдка, але кожны раз яго галы запамінаюцца. Заўзятарская памяць напэўна захоўвае яго першы гол за «Дынама» ў дэрбі з МТЗ-РІПА ў 2009 годзе. Мяч, забіты абаронцам у браму моладзевай зборнай Італіі, прадвызначыў пераможцу ў стыкавых матчах і тым самым вывеў беларускую «маладзёжку» на чэмпіянат Еўропы. Там Алег адзначыўся галявой перадачай Ягору Філіпенка ў гульні за «бронзу» з Чэхіяй. Тое здзяйсненне вывела каманду на Алімпіяду, праўда, у Лондане згуляць Алегу не давялося, хоць ён і лічыўся ў складзе беларускай каманды.

     

    Затое ўжо ў кастрычніку 2011 года Вераціла згуляў у афіцыйным матчы нацыянальнай зборнай. Сустрэча зборных Румыніі і Беларусі ў Бухарэсце завяршылася ўнічыю — 2:2. Зараз абаронца спраўна заклікаецца ў шэрагі нацыянальнай каманды.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52