Сезон 2018:
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
22 Беларусь
Стасевіч Ігар
33 года, паўабаронца

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1985 г.
у г. Барысаў, Беларусь
180 см/74 кг

Cвабодны агент
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2004 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2009 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2008 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2007 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2006 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Чэмпіён Беларусі 2010 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Уладальнік Кубку Беларусі 2010/11 г. (Гомель)
  • Уладальнік Кубку Беларусі 2009/10 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Уладальнік Кубку Беларусі 2005/06 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2011 г. (Гомель)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2012 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Уладальнік Суперкубку Беларусі 2010 г. (БАТЭ Барысаў)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Лепшы футбаліст Чэмпіянату Беларусі 2014

Ігар Стасевіч

  • Выхаванец: ДзЮСШ-2 (Барысаў)
  • Першы трэнер: Віктар Матусевіч
  • Папярэднія клубы: БАТЭ Барысаў, Волга Ніжні Ноўгарад (Расія), Гомель
  •  

    Ураджэнец Барысава Ігар Стасевіч пачаў займацца футболам у мясцовай ДзЮСШ ў трэнера Віктара Матусевіча. У 2002 годзе перспектыўны хлопец апынуўся ў дублюючым складзе БАТЭ. А праз два гады ўжо настойліва стукаўся ў дзверы асновы.



    У галоўнай камандзе Ігар сур'ёзна і надоўга прапісаўся ў 2005-м і адразу ж стаў улюбёнцам барысаўскай публікі. Яшчэ б, бо карэнных барысаўчан у складзе каманды раз, два і аблічыўся .



    У наступныя сезоны Стасевіч выдатна спраўляўся з роляй аднаго з лідэраў БАТЭ, чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны, тройчы - уладальнікам Кубку, столькі ж раз ўключаўся ў спісы 22 лепшых гульцоў Беларусі (2006, 2007, 2008) .



    У гэты ж час футбаліста сталі прыцягваць у нацыянальную каманду Беларусі, у складзе якой Стасевіч дэбютаваў у 2007 годзе ў спарынгу з Ізраілем. З тых часоў ён правёў за зборную 13 матчаў.



    Улетку 2010-га хаўбек адправіўся на легіянерскі хлеб ў суседнюю Расію. Праўда, надоўга там не затрымаўся. Адыграўшы сезон у «Волзе» з Ніжняга Ноўгараду, якой дапамог заваяваць пуцёўку ў прэм'ер -лігу, вярнуўся на радзіму, дзе неўзабаве падпісаў кантракт з «Гомелем».



    Гомельскі перыяд кар'еры Стасевіча можна лічыць вельмі паспяховым. За год Ігар паспеў прымерыць «бронзу» нацыянальнага першынства і падняць над галавой Кубак Беларусі. Дзякуючы сваёй яркай і выніковай гульні футбаліст зноў патрапіў у спіс 22 лепшых гульцоў Беларусі і звярнуў на сябе ўвагу мінскага «Дынама». Узімку 2011 года « бела-блакітныя » займелі майстэрскага выканаўцы стандартаў і прызнанага распасоўшчыка у свае шэрагі.



    У 2012- м Стасевіч дапамог мінскаму « Дынама » пасля двухгадовага перапынку фінішаваць у прызах і заваяваць пуцёўку ў Лігу Еўропы.

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Хвашчынскі Уладзімір 6
2 Фатаi Кехіндзе 5
3 Салавей Арцём 4
4 Сарока Антон 4
5 Іваноў Філіп 4
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Hiкалiч Ураш 8
2 Гурэнка Арцём 3
3 Іваноў Філіп 3
4 Яхая Сейду 3
5 Макась Аляксандр 2
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 БАТЭ 30 73
2 Шахцёр 30 64
3 Дынама 30 63
4 Віцебск 30 62
5 Тарпеда-БелАЗ 30 55
6 Дынама Брэст 30 52